Па тэме з аналітыкай. Чарговы бізнесмен з дзяржаўнай падтрымкай

Тэма

Атрымай субсідыю і адкрый уласны бізнес

Прыклад з нашага раёна

Яўген Грамко атрымаў субсідыю ў чэрвені гэтага года. Ён набыў неабходныя прылады і стаў аказваць паслугі па мантажы аконных і дзвярных блокаў з ПВХ, а таксама іх рамонце.

– Я многа дзе працаваў, шукаў сябе, але заўсёды хацеў адкрыць уласны бізнес, – расказвае аб сваім шляху ў прыватную справу Яўген Грамко. – Калі ў чарговы раз звольніўся, то зарэгістраваўся ў аддзеле па працы і занятасці, дзе даведаўся аб магчымасці атрымаць субсідыю. Прайшоў навучанне, напісаў бізнес-план, заадно вывучыў юрыдычныя тонкасці. Супрацоўнікі аддзела па працы і занятасці дапамагалі мне ва ўсім. Калі атрымаў субсідыю, адкрыў індывідуальнае прадпрымальніцтва.

За выдзеленыя грошы закупіў тарцавальную пілу, дрыль-шурупавёрт, перфаратар, кутнюю шліфавальную машыну, шабельную пілу, акумулятар для інструмента і іншае. Пра ўсе пакупкі зрабіў справаздачу: сабраў плацёжкі і чэкі. Часткова траціў і ўласныя сродкі.

– Адзначу, што атрыманне субсідыі – вялікая адказнасць, – разважае Яўген Грамко. – Бо, калі я не выканаю ўсіх вызначаных заканадаўствам умоваў, узнікнуць пытанні, дзяржаўныя грошы давядзецца вяртаць. Я цудоўна гэта разумею, аднак вырашыў паспрабаваць заняцца бізнесам і лічу, што субсідзіраванне – выдатная прапанова, галоўнае, каб у чалавека былі жаданне і імкненне нешта рабіць самому, а поспех залежыць толькі ад мяне. Пакуль што ўсё ідзе па бізнес-плане.

Слова спецыяліста

Намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік:

– Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама рэгулярна праз сродкі масавай інфармацыі тлумачыць, як ажыццяўляецца выдзяленне дзяржаўных субсідый на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслугаў у сферы аграэкатурызму, рамеснай. Аднак самае важнае – гэта ініцыятыва чалавека, без якой нічога не будзе.

Субсідыя прадастаўляецца ў памеры 11-кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на дату заключэння органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне дагавора з беспрацоўным аб яе прадастаўленні. Пры арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, паслугаў у сферы аграэкатурызму беспрацоўнымі, якія зарэгістраваны па месцы жыхарства ў малых гарадах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы (пералік вызначаецца дзяржаўнай або абласнымі праграмамі садзейнічання занятасці насельніцтва), а таксама ў сельскіх населеных пунктах субсідыя прадастаўляецца ў памеры 15-кратнай велічыні БПМ.

Пры арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з укараненнем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак – у памеры 20-кратнай велічыні БПМ.

Даведка

Перавагу ў атрыманні субсідыі на адкрыццё ўласнага бізнесу маюць беспрацоўныя, якія ў сувязі са становішчам на рынку працы не могуць знайсці прыдатную работу і збіраюцца арганізаваць найбольш значныя для свайго рэгіёна віды прадпрымальніцкай дзейнасці, вызначаныя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

11 часов ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

12 часов ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

12 часов ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

12 часов ago

«Купалье-2026»: Александрия вновь собирает друзей. Программа праздника

Могилевская область вновь готовится к одному из самых ярких и душевных летних событий. 11 и…

13 часов ago

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

Президент Беларуси Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов. Об этом он…

13 часов ago