У рамках Года гістарычнай памяці наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна пабывалі ў Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Азнаямленчую экскурсію для гасцей правяла гід музея: спынілася на галоўных старонках гісторыі Навагрудскага краю і горада Навагрудка, трагедыі ваеннага ліхалецця і мясцовага гета, пазнаёміла з біяграфіямі і дзейнасцю вядомых людзей краю.

У час экскурсіі па гораду наведвальнікі “Праменьчыка” пабачылі яго галоўныя помнікі і святыні – Свята-Нікольскі сабор, Барысаглебскую царкву, былы Навагрудскі замак, курган Адама Міцкевіча і помнік паэту, касцёл Архангела Міхаіла.

Дзятлаўчанам надоўга запомніцца чаруючая прыгажосць Навагрудчыны, цёплае сонечнае надвор’е і не менш цёплы прыём работнікаў музея. За камфортную вандроўку і магчымасць пабачыць славутасці суседняга раёна наведвальнікі аддзялення “Праменьчык” удзячны вадзіцелю Пятру Малькоўскаму.

Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Калі лік ідзе на хвіліны
Внимание – ДЕТИ!

Внимание – ДЕТИ!

20 августа, 2026
На контроле. Порядок на земле – общая ответственность

Похожие публикации