У Дзятлаве запалілі агні на галоўнай ёлцы (+відэа)

10 снежня па Дзятлаве прайшло святочнае шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурачак і казачных персанажаў, якое дало пачатак навагоднім святочным мерапрыемствам.

Галоўная ёлка нашага раёна запаліла агні адначасова з навагоднімі дрэвамі ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ёлкамі ў кожным аграгарадку і пасёлку Дзятлаўшчыны.

Па традыцыі навагодняе шэсце, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, стартавала ад Цэнтра культуры і народнай творчасці ў суправаджэнні Новаяльнянскага аркестра, прайшло па вуліцы Міцкевіча да плошчы 17 Верасня, дзе гасцей свята сустракалі маленькія і дарослыя дзятлаўчане.

Работнікі культуры падрыхтавалі для дзятлаўчан тэатралізаванае прадстаўленне з танцамі, песнямі і флэш-мобамі. Прысутных весялілі і настройвалі на навагодні лад гаспадыні свята — Марфа Марозаўна і мадам Слізгота. На працягу мерапрыемства працавалі імправізаваныя стацыянарная і пераносная фотазоны з жывым сімвалам Новага года Тыграм.

Сёлета ў межах раённага конкурсу прадстаўнікі 16 працоўных калектываў раёна падрыхтавалі віншаванні землякам з надыходзячым Новым годам, якія агучылі з раённай сцэны. Канкурсанты выступалі ў розных жанрах ад паэзіі і танцаў да песень, тэатралізаваных пастановак і варажбы на шчасце.

Самыя арыгінальныя віншаванні выбірала журы ў саставе намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча, першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярыны Хілімончык, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзіміра Казака, старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслава Фабішэўскага, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольгі Рагачовай, загадчыка аддзела раённай газеты “Перамога” Ірыны Стырнік, дырэктара Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталлі Маліноўскай.

Па меркаванні конкурснай камісіі, прызавыя месцы за самыя арыгінальныя творчыя віншаванні размеркаваліся наступным чынам: пераможцам конкурсу стаў творчы калектыў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, другімі – каманда Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Дзятлава, трэцімі – прадстаўнікі КСУП “Хвінявічы”. Грашовыя прэміі пераможцам уручыла член журы Вольга Рагачова.

Мерапрыемства прадоўжылася вясёлымі карагодамі і танцамі побач з упрыгожанай гераіняй надыходзячых святаў. Роўна а пятай гадзіне пад гучныя крыкі “Раз, два, тры, ёлачка, гары!” і воплескі дзятлаўчан галоўная ёлка нашага раёна запаліла свае агні, даўшы старт навагодняму марафону, які прадоўжыць акцыя “Нашы дзеці”, конкурс на лепшае святочнае ўпрыгажэнне, шумныя гулянні ў навагоднюю ноч.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

4 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

4 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

6 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

6 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

6 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago