Categories: Падзеі

Па Дзятлаве прайшоў «Марш памяці» (фота)

На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, вераломна парушыўшы дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. У календары сучаснай Беларусі гэта дата пазначана як Дзень усенароднай памяці Ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета напярэдадні жалобнай для нашага народа даты юныя дзятлаўчане, наведвальнікі дзятлаўскіх школьных летнікаў, ушанавалі памяць салдат і мірных жыхароў, загінулых у той далёкай вайне, «Маршам памяці». Ён складаўся з чатырох прыпынкаў, на кожным з якіх дзецям нагадалі трагічную гісторыю часоў ваеннага ліхалецця.

Помнік воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Першы пункт памятнага маршрута — помнік воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мемарыял устаноўлены на месцы брацкай магілы. У ёй пахаваны 64 партызаны і воіны, якія загінулі пры вызваленні Дзятлаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. Побач з брацкай магілай пахаваны камандзір 120-й Гвардзейскай Рагачоўскай стралковай дывізіі генерал-маёр Ян Фогель і намеснік камандзіра дывізіі гвардыі палкоўнік Павел Пятроў. Дзятлава вызвалілі раніцай 9 ліпеня 1944 года. У аперацыі ўдзельнічалі часці двух палкоў 283-й дывізіі генерал-маёра Васіля Канавалава.

Помнік Іосіфу Філідовічу

У час Вялікай Айчыннай вайны ён быў сувязным Ленінскай брыгады, што дзейнічала на тэрыторыі Гродзеншчыны. Выратоўваючы партызанскі шпіталь, Іосіф Юр’евіч паўтарыў подзвіг вядомага рускага патрыёта XVII стагоддзя Івана Сусаніна.

Мемарыяльны знак і комплекс-помнік «Дзеці ліхалецця».

Мемарыяльны знак «Дзеці ліхалецця» размешчаны на вуліцы Чырвонаармейскай у Дзятлаве, на месцы, дзе размяшчаўся Дзятлаўскі дзіцячы прытулак падчас нямецка-фашысцкай акупацыі.

Комплекс-помнік «Дзеці ліхалецця» адкрыты ў Дзятлаве ў 1988 годзе на тэрыторыі гарадскіх могілак. Некалькі дзясяткаў гранітных пліт у чатыры рады, 76 магіл, 13 імёнаў на плітах і дзве манументальныя сцены, якія ствараюць арку. Гэты мемарыял у памяць аб дзецях — ахвярах вайны. Іх імёны да гэтага часу аднаўляюць краязнаўцы.

Тэкст і фота Н. Авярчук

 

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Ёсць патрэба ў хуткай зарадцы

У чат-бот газеты “Перамога” паступіла паведамленне наступнага зместу: “Хацелася б атрымаць адказ на такое пытанне.…

2 часа ago

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

1 день ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

1 день ago

12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але…

1 день ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

1 день ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago