Колькі чалавек выпускае адзін нумар газеты, без чаго не стаць сапраўдным журналістам, як правільна здымаць рэпартаж, школьнікі даведаліся ў час чарговай прафарыентацыйнай сустрэчы з работнікамі рэдакцыі газеты “Перамога”.

Яна прайшла на базе летніка працы і адпачынку “Расток” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. Падлеткі змаглі не толькі разабрацца, як ствараецца газетны матэрыял, задаць пытанні аб рабоце карэспандэнта, але і паспрабаваць сябе ў розных жанрах і прафесіях.

Яны напісалі і прадставілі свае работы на на ацэнку журы, атрымалі заслужаныя ўзнагароды за творчасць.

Удзельнікі летніка даведаліся, што сучасная газета “Перамога” існуе не толькі ў друкаваным выглядзе, але і прысутнічае практычна ва ўсіх сацыяльных сетках і месенджарах і разам з журналістамі знялі трэнд для TikTok.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации