Прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” наведалі з падарункамі шматдзетныя сем’і раёна.

Дзве абаяльныя Снягурачкі – намеснік галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Алена Якубоўская і старшыня прафсаюзнага камітэта Наталля Логіш завіталі ў госці да сваіх калегаў, матуляў шасцярых дзяцей Алены Губко з Дзятлава і Ірыны Храноўскай з Вензаўца, каб павіншаваць іх з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым.

Госці пажадалі гаспадыням і іх сем’ям моцнага здароўя, добрага настрою і дабрабыту, а дзецям уручылі падарункі ад “Белай Русі”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
«Зецельскі фэст». Афиша
На дороге дети – мы за них в ответе!
В Беларуси стартуют ЦЭ и ЦТ в единые сроки

Похожие публикации