У нашым раёне шмат робіцца для прыгажосці, утульнасці і камфорту.

Вулічнае асвятленне ў райцэнтры, пасёлках, аграгарадках і вёсках не складае выключэння.

Што зроблена ў гэтым кірунку з пачатку 2026 года, расказалі кіраўнікі адпаведных службаў раёна.

Віктар Роўба, начальнік Дзятлаўскага раёна электрасетак:

– З пачатку года ў сельскай мясцовасці на паветраных лініях у 0,4 кілавольта заменена 2,6 кіламетра провада, таксама на больш энергаэфектыўныя былі заменены 76 свяцільняў. Асноўныя работы ажыццяўляліся ў вёсках Дзянісава, Яцвезь, Юравічы.

У нашым раёне на ўсім вулічным асвятленні стаіць аўтаматыка, якая дазваляе весці кіраванне з персанальнага камп’ютара, што знаходзіцца ў будынку РЭС. Уключэнне святла вечарам і адключэнне раніцай адбываецца згодна з графікам, узгодненым з дзяржаўтаінспекцыяй.

Васіль Пяцюк, дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ:

– Наш участак работ па вулічным асвятленні – райцэнтр, гарадскія пасёлкі Казлоўшчына і Наваельня, аграгарадок Гезгалы. У гэтым годзе буйных работ не праводзілі. Усе свяцільні ў гэтых населеных пунктах стаяць энергаэфектыўныя. Разам з тым, па меры неабходнасці камунальнікі ажыццяўляюць замену на новыя сапсаваных лямпаў. Інфармацыю пра абсталяванне, якое патрабуе замены, атрымліваем у час маніторынгаў, што ладзім кожныя два тыдні, або па заяўках жыхароў. Кіраванне ўключэннем і выключэннем вулічнага асвятлення ажыццяўляецца па графіку, узгодненым з райвыканкамам, яно аўтаматызаванае.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее

Похожие публикации