Новыя перамогі юных музыкантаў

З заслужанымі ўзнагародамі вярнуліся навучэнцы Дзятлаўскай і Новаяльнянскай дзіцячых школ мастацтваў з XXXII абласнога адкрытага конкурсу імя Канстанціна Горскага, які днямі праходзіў у Лідскім дзяржаўным музычным каледжы. Мэтай яго з’яўляецца пошук і падтрымка таленавітай моладзі, таму ўдзельнікам неабходна было прадэманстраваць не толькі тэхнічную дасканаласць, але і глыбокае пранікненне ў матэрыял, артыстызм і павагу да народных вытокаў.

Гэты маштабны творчы праект сабраў больш за 300 таленавітых юных музыкантаў з Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай абласцей. На працягу трох конкурсных дзён сцэна каледжа стала месцам прыцягнення выканаўцаў на баяне, акардэоне, домры, балалайцы, гітары, цымбалах, а таксама ансамбляў.

Ацэньвалі конкурсныя выступленні ўдзельнікаў кампетэнтнае журы, у састаў якога ўвайшлі выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Лідскага і Гродзенскага музычных каледжаў.

Новаяльнянскую дзіцячую школу мастацтваў у намінацыі “домра” прадстаўлялі Арына Бароўская, якая атрымала дыплом лаўрэата II ступені, і Дар’я Лукашэвіч – лаўрэат ІІІ ступені. Сваё майстэрства вучаніцы педагога Галіны Сёмуха прадэманстравалі пад чулым акампанементам канцэртмайстра Галіны Мякшыла.

Выдатныя вынікі паказалі навучэнцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Вераніка Васько (балалайка) узнагароджана дыпломам лаўрэата ІІ ступені (настаўнік Ала Хілевіч, канцэртмайстар Ганна Болбат). Анастасія Майсеенка (баян) атрымала дыплом лаўрэата ІІ ступені (настаўнік Ларыса Лісоўская), Ангеліна Ванчук (баян) – дыплом лаўрэата ІІІ ступені (настаўнік Наталля Лішык).

У Аляксандры Клімчук (домра) – дыплом лаўрэата ІІІ ступені (настаўнік Святлана Бубен, канцэртмайстар Ганна Болбат), у Дзмітрыя Аверчука (гітара) – дыплом лаўрэата ІІІ ступені. Ансамбль “Гітарынка” ў саставе Анжалікі Ламака, Таццяны Ступчык, Анастасіі Якабчук і Дзмітрыя Аверчука ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата ІІІ ступені. Займаюцца юныя гітарысты ў класе настаўніка Андрэя Цыгеля.

– Віншуем з такімі цудоўнымі высокімі ўзнагародамі нашых таленавітых выхаванцаў, а таксама іх настаўнікаў, бо дарога да гэтых перамог была пройдзена імі сумесна, шмат укладзена сіл і старанняў. Дарэчы, у юных музыкантаў школы мастацтваў вясна – асаблівы час. У чацвёртай чвэрці неабходна паказаць вынікі працы ўсяго навучальнага года. Зусім хутка для гэтага будзе выдатная магчымасць, бо ў маі ў горадзе Лідзе пройдзе Рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок”, у якім дзятлаўчане таксама заўжды прымаюць актыўны ўдзел. Будзем чакаць новых перамог, – гаворыць дырэктар Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Ала Барысенка.

Святлана ГРЫШЫНА

Фота прадастаўлена дзіцячай школай мастацтваў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Падарункі да свята ведаў

Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…

39 минут ago

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

3 часа ago

Актуальный комментарий. Новые возможности для сельского гостеприимства

Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…

4 часа ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…

4 часа ago

Рейд со СМИ. Безопасный порядок во дворе: не так просто, как кажется

С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…

5 часов ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

5 часов ago