15 снежня на пасаду начальніка Дзятлаўскага раёна электрычных сетак назначаны Віктар Вікенцьевіч Роўба.
Нарадзіўся Віктар Вікенцьевіч 20 красавіка 1980 года ў горадзе Дзятлаве.
Мае вышэйшую адукацыю, у 2015 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці”.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1997 годзе на Дзятлаўскім заводзе інвентарных збудаванняў. З 1998 па 1999 гады – служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. З 2000 па 2016 гады працаваў у Дзятлаўскім раёне электрычных сетак электраманцёрам па эксплуатацыі размеркавальных сетак, майстрам участка. З 2016 года да цяперашняга часу быў галоўным інжынерам Дзятлаўскага раёна электрычных сетак філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прапрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае