Выхаванцы аздараўленчага летніка “Сузор’е адкрыццяў” наведалі экалагічную сцежку ў Вензавецкім лясніцтве.
У час экскурсіі, праведзенай ляснічым Дзмітрыем Ваніслаўчыкам, дзеці наведалі паляўнічы комплекс, возера, дэндрапарк. На экалагічнай сцяжынцы яны даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб мясцовай флоры і фаўне і адметных асаблівасцях прыроды мясцовага лясніцтва. Экскурсія па сцежцы – гэта яшчэ адзін маленькі ўрок жыцця аб тым, што чалавек – гэта частка прыроды, і ён не павінен яе знішчаць або пагаршаць.
Маляўнічыя краявіды выклікалі вялікае захапленне ў удзельнікаў экскурсіі. Вось чаму ў аўтобусе, калі вярталіся назад, вучні прапаноўвалі новыя цікавыя маршруты. І няма сумненняў, што за час работы летніка яго выхаванцы пазнаёмяцца з новымі прыроднымі помнікамі нашай краіны.
Н. А. СОКАЛ,
выхавальніца летніка “Сузор’е адкрыццяў” Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…