Новым кнігам – добры дзень!

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг, сярод іх

серыя жаночых раманаў і дэтэктываў.

Ганна Данілава “Лясная лялька”.

Жэня Броннікава закахалася і сама была не рада сваім пачуццям, бо дома чакае муж Барыс і маленькі сын, а яе сэрцам завалодаў сімпатычны следчы Павел Жураўлёў, які вельмі просіць, каб яна прыняла ўдзел у расследаванні загадкавай справы. Як будзе развівацца далей гэты вострасюжэтны раман?

Таццяна Алюшына “Два крокі да кахання” – гэта кніга для тых, хто верыць у каханне, шмат у чым заснавана на рэальных падзеях. Сіла духу галоўнай гераіні ўражвае з першых радкоў.

Вера Калачкова “Кароткая памяць”. У кнізе паднімаецца актуальная ва ўсе часы тэма бацькоў і дзяцей. Галоўныя героі – звычайныя людзі, якія імкнуцца да лепшага жыцця і змагаюцца за ўласнае шчасце, добрыя і пачуццёвыя, займальныя і рамантычныя. Доўгі час Павел жыў ва ўласнай сям’і, нібы ў заложніках. Калі ён сустракае жанчыну, у якую па-сапраўднаму закахаўся, то ўстае перад няпростай дылемай: застацца ў сям’і з пачуцця абавязку або сысці, каб пабудаваць шчаслівыя адносіны. Жонка настройвае дачку супраць бацькі, і тая абвяргае яго. Зможа Павел калі-небудзь прымірыцца з Ніначкай ці яго выбар на карысць кахання запатрабуе жорсткай адплаты?

Вольга Валадарская “Ліст з ніадкуль” – пра ўсе актуальныя пытанні сучаснага грамадства. Наташка стала першым і наймацнейшым каханнем Рамана. Яны пазнаёміліся, калі ім было па пятнаццаць, а рассталіся на апошнім курсе ўніверсітэта. З тых часоў прайшло шмат часу, аднак, калі Рома даведаўся аб смерці Наташы, ён быў узрушаны. Не знайшоўшы ў сабе сіл прыехаць на пахаванне, ён купіў білет у Тбілісі…

Ганна Данілава “Дэкарацыі смерці” – гэта займальны дэтэктыў, у якім аўтар раскрывае глыбінныя матывы, якія штурхнулі героя на злачынствы.

Марына Крамер “Жыць на свеце патрэбна”. Журналістка Вераніка Стахава заўсёды марыла жыць у Празе, але пакуль даводзіцца туліцца ў здымнай кватэры ў Маскве. Праўда, з працай пашанцавала! Ёй выпаў шанц узяць інтэрв’ю ва ўладальніка холдынгу “Ізумрудны горад” Максіма Гаўрыленкі. Праігнараваўшы чуткі, Вераніка ў сваім артыкуле апісала толькі станоўчае аблічча алігарха. Аднак пасля “рэдагавання” кіраўніцтвам газеты яна проста не пазнае свой тэкст, ад першапачатковага варыянту засталіся хіба што коскі. Следам за публікацыяй дзяўчына атрымлівае ананімныя лісты з пагрозамі.

Інга ЛАЎРАНЮК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#библиотека #книги

administrator

Recent Posts

Кніга – арыенцір у сучаснасці

Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…

2 часа ago

Настаўнік – слова светлае, як дзень…

Настаўнік – слова светлае, як дзень,Як промень сонца ранішняй парою,Саюзнік, самы лепшы сябар твой,Нягоды ўсе…

2 часа ago

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

16 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

16 часов ago

Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы

Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

16 часов ago

У ветэранаў педагогікі Дзятлаўшчыны – новая традыцыя

Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…

16 часов ago