Дзіцячыя сады і школы даўно і плённа супрацоўнічаюць з бібліятэкамі. Гэта супрацоўніцтва прызвана спрыяць абуджэнню цікавасці дзяцей да чытання, пазнання новага, самаўдасканалення. Экскурсіі ў бібліятэку становяцца не проста знаёмствам дзяцей з правіламі, па якіх жыве “Кніжкін дом”, але і сродкам далучэння да чытання, раскрыцця ўласных інтарэсаў і пераваг.

З мэтай азнаямлення, фарміравання ў дашкольнікаў асноваў чытацкай пісьменнасці, выхавання беражлівых і паважлівых адносін да кніг выхаванцы Казлоўшчынскага ясляў-сада наведалі гарпасялковую бібліятэку-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі.

Дзеці даведаліся, што такое дзіцячы абанемент, чытальная зала, пазнаёміліся з правіламі карыстання кнігамі. Дашкаляты адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў віктарынах. Яны з захапленнем глядзелі на мноства кніг у прыгожых вокладках на выдатна аформленых стэлажах. Дзеці атрымалі шмат уражанняў.

Аксана ЛІШЫК,
бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#библиотека #книги

Похожие публикации