У сувязі з прыняццем пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2017 года №641 “Аб індэксацыі цэн, якія субсідзіруюцца дзяржавай, на газ прыродны і звадкаваны, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння для насельніцтва і ўнясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 года №1166” змяніліся тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва, дыферэнцыраваныя ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання.

  1.  Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі:
    * па аднаставачным тарыфе — 0,1094 рубля за кВт*гадз.;
    * па дыферэнцыраваным тарыфе па часавых перыядах:
    – мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 0,0764 рубля за кВт*гадз.;
    – максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2189 рубля за кВт*гадз.;
    * па дыферэнцыраваным тарыфе ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання:
    – за аб’ём, спажыты да 250 кВт*гадз. (уключна) у месяц — 0,1094 рубля за кВт*гадз.;
    – за аб’ём, спажыты звыш 250 кВт*гадз. да 400 кВт*гадз. (уключна) у месяц — 0,1422 рубля за кВт*гадз.;
    – за аб’ём спажывання звыш 400 кВт*гадз. у месяц — 0,19 рубля за кВт*гадз.
  2. Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю абсталявання большза 5 кВт:
    – у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) — 0,09 рубля за кВт*гадз.;
    – у астатні час сутак — 0,1674 рубля за кВт*гадз.
  3. Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі:
    * па аднаставачным тарыфе — 0,1287 рубля за кВт*гадз.;
    * па дыферэнцыраваным тарыфе па часавых перыядах:
    – мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 0,09 рубля за кВт*гадз.;
    – максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2575 рубля за кВт*гадз.;
    * па дыферэнцыраваным тарыфе ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання:
    – за аб’ём, спажыты да 150 кВт*гадз. (уключна) у месяц — 0,1287 рубля за кВт*гадз.;
    – за аб’ём, спажыты звыш 150 кВт*гадз. да 300 кВт*гадз. (уключна) у месяц — 0,1673 рубля за кВт*гадз.;
    – за аб’ём спажывання звыш 300 кВт*гадз. у месяц — 0,19 рубля за кВт*гадз.
  4. Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі і сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і забеспячэнні прыродным газам:
    – за аб’ём, спажыты да 300 кВт*гадз. у месяц (уключна) — 0,1287 рубля за кВт*гадз.;
    – за аб’ём, спажыты звыш 300 кВт*гадз. у месяц — 0,1673 рубля за кВт*гадз.

Н. САЙЧЫК,
намеснік начальніка Дзятлаўскага РЭС

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации