Пад такой назвай на базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава адбыўся конкурс творчасці працоўных калектываў установаў адукацыі, раённы этап галіновага Рэспубліканскага прафсаюзнага фестывалю “Працоўныя таленты”.

На мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі школ, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый і групы падтрымкі.

Удзельнікам можна было паспрабаваць свае сілы ў чатырох намінацыях.

Пераможцам у намінацыі “Вакал” журы вызначыла настаўніка інфарматыкі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Мікіту Чубрыка, на другім месцы – Валянціна Сокал, настаўніца замежнай мовы Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы, на трэцім – Кацярына Сяледчык, настаўніца Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

У намінацыі “Арыгінальны жанр” першае месца ў Наталлі Бурдун, настаўніцы Лявонавіцкага  дзіцячага сада-базавай школы, другое – у Аляксандра Васюкевіча, дырэктара Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, трэцяе месца заняла Аліна Буй, настаўніца замежнай мовы Наваельнянскай сярэдняй школы.

У намінацыях “Інструментальны жанр” пераможцай стала Святлана Андруніна, музычны кіраўнік гімназіі №1 горада Дзятлава, “Харэаграфія” – Кацярына Каліноўская, педагог дадатковай адукацыі Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы.

Пераможцам конкурсу былі ўручаны дыпломы,  грашовае ўзнагароджанне.

Вольга ЮШКЕВІЧ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации