Новы транспарт – для самых важных

Напрыканцы мінулага года школьны аўтапарк Дзятлаўшчыны папоўніўся новым аўтобусам, набытым за сродкі раённага бюджэту.

Ён заменіць свайго папярэдніка 2011 года выпуску, ужо з пачатку новай чвэрці будзе працаваць на маршруце № 9.

У снежні 2022 года пры падтрымцы Дзятлаўскага райвыканкама была праведзена працэдура дзяржаўнай закупкі, набылі аўтобус “ПАЗ 320370-02” на 23 месцы коштам 180 тысяч беларускіх рублёў. Ён будзе заняты для падвозу навучэнцаў з аграгарадка Лявонавічы, вёсак Сачыўляны, Нагорнікі, Міроўшчына, Гірычы, Юравічы ў Вензавецкую сярэднюю школу, сярэднія школы № 1 і № 3, гімназію № 1, а таксама дзіцячы сад № 2 горада Дзятлава.

– На балансе раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый для падвозу навучэнцаў ва ўсе ўстановы адукацыі Дзятлаўскага раёна задзейнічаны 11 школьных аўтобусаў, з іх адзін спецыяльна абсталяваны для падвозу дзяцей-інвалідаў у Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Усе аўтобусы ўкамплектаваны аптэчкамі, сродкамі пажаратушэння, антысептыкамі. Кожны дзень перад выездам на маршрут вадзіцелі атрымліваюць медыцынскі допуск у раённай бальніцы, – расказвае дырэктар установы Святлана Панасюк. – Новы аўтобус – гэта важкі ўклад у развіццё якасці і даступнасці адукацыі, дзякуючы якому бацькі і педагогі будуць упэўненыя, што навучэнцы своечасова і бяспечна дабяруцца да школы і назад.

Не шкадуе эпітэтаў на адрас новага транспартнага сродку вадзіцель са стажам Іван Рак, які будзе працаваць на аўтобусе па знаёмым для сябе маршруце. Ён нават ужо паспеў “абкатаць” памочніка.

– Маршрут № 9, па якім я падвожу навучэнцаў да школ і дадому, пераважна гравійны, а на новым аўтобусе будуць менш адчувацца нязручнасці ў гэтым плане, – расказвае Іван Анатольевіч. – У новай тэхніцы і сістэма кіравання лепшая, узровень камфорту вышэйшы: больш прасторны салон у параўнанні з папярэднікам, прыгожыя зручныя крэслы для дзетак, абсталяваныя рамянямі бяспекі, таксама рухаецца ён намнога цішэй. Выдатны аўтобус, на такім будзе бяспечна і прыемна ездзіць. Пасля выхадных атрымаем нумары – і ў рэйс.

Сёння ў Дзятлаўскім раёне для падвозу школьнікаў да месца навучання і назад функцыянуюць 11 аўтобусных маршрутаў агульнай працягласцю больш за 500 кіламетраў, якія абслугоўваюць 412 чалавек. Вытворцы паклапаціліся аб тым, што кожны школьны аўтобус нескладана пазнаць у аўтамабільным патоку па жоўтым колеры кузава і надпісе “дзеці”. Дадаткова для апавяшчэння ва ўмовах дрэннай бачнасці ёсць аранжавыя маячкі і гукавыя сігналы, каб кожны ўдзельнік дарожнага руху ведаў: едуць важныя пасажыры.  Акрамя таго, усе школьныя аўтобусы абсталяваны двухкамернымі відэарэгістратарамі, з якіх адна камера накіравана на салон аўтобуса, так што бацькі могуць быць спакойнымі, давяраючы самае дарагое школьнаму транспарту.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

1 час ago

Безопасность детей — в руках родителей

Дятловские спасатели встретились с родителями учащихся Козловщинской средней школы и Гезгаловской средней школы имени М.И.Неделина,…

2 часа ago

Ко Дню народного единства в Дятловском историко-краеведческом музее откроется постоянная тематическая экспозиция

https://www.youtube.com/embed/GDnUxWMo4vU Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga   нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

5 часов ago

10 верасня – Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. Як заўважыць, пагаварыць з дзіцем і своечасова звярнуцца па дапамогу

Сучаснае жыццё напоўнена выклікамі, і часам эмацыйная нагрузка становіцца непасільнай. Важная тэма, з якой сутыкаюцца…

6 часов ago

ВПК «Мужество»: первые испытания пройдены!

Старт дан турниру военно-патриотической игры «Зарница», и наши ребята уже в самом центре событий! Первый…

19 часов ago

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

21 час ago