Новы лес – для краіны, сябе і нашчадкаў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая праходзіць з 12 кастрычніка па 12 лістапада, аб’ядноўваючы беларусаў ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны.

Старт акцыі даў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паказаўшы ўласным прыкладам, што пасільны ўклад у аднаўленне нацыянальнага ляснога фонду можа зрабіць кожны. Яе мэта – аднаўленне ветравальна-бураломных участкаў лесу.

Гэтым разам да аднаўлення лясных культур на тэрыторыі Казлоўшчынскага лясніцтва далучыліся работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, раённага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва,  Дзятлаўскага РАНС, сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава і раённай арганізацыі прафсаюзаў АПК.

Правёў для ўдзельнікаў акцыі інструктаж па тэхніцы бяспекі і тэхналогіі пасадкі галоўны ляснічы Дзятлаўскага лясгаса Канстанцін Дзісько:

– Стыхія, якая прайшла па Беларусі ў ліпені, нанесла значную шкоду лясам. На Дзятлаўшчыне ад урагану 13-14 ліпеня пацярпелі пасадкі на плошчы  2,6 гектара на тэрыторыі Казлошчынскага вопытна-вытворчага лясніцтва, якія пры актыўнай падтрымцы жыхароў раёна будуць адноўлены за час акцыі.

 

Узброіўшыся мячамі Колесава і кантэйнерамі з пасадачным матэрыялам, добраахвотнікі прыняліся за работу: пад кантролем і пры падтрымцы спецыялістаў высаджвалі сеянцы сасны і елкі па схеме “4 на 1”.

 

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель адзначыла, што іх структура заўсёды падтрымлівае добрую ініцыятыву па пасадцы лесу, гэты год не стаў выключэннем:

– Мы рады далучыцца да такой важнай ініцыятывы дзяржавы па аднаўленні нашага прыроднага багацця.Калектыў адзінагалосна падтрымаў удзел у акцыі, жадаючых прыйсці на дапамогу ўгаворваць не прыйшлося, самі адгукнуліся.Мы ўжо маем вопыт па высадцы новага лесу, актыўна ўдзельнічалі ў вясновай і мінулагодніх акцыях. Скажу шчыра, гэтая ідэя мне па душы, бо гэта наш уклад у агульную добрую справу.Лес – наш прыродны здабытак, практычна нацыянальны брэнд.Аднаўляючы і захоўваючы яго, мы перадаём будучым пакаленням тое, чым карыстаемся, прадаўжаем ідэю беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурса нашай краіны.

Удзельнікі акцыі сышліся ў меркаванні, што высадка лесу згуртоўвае, дорыць задавальненне і прыносіць вялікую карысць.

Марыя Кулеш, намеснік начальніка аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:

– Чалавек, які пасадзіць хоць некалькі дрэў, пражыве жыццё не дарма. Акцыя “Дай лесу новае жыццё!” чарговы раз паказвае, як кожны з нас можа садзейнічаць паляпшэнню навакольнага асяроддзя, пакінуць след для будучых пакаленняў. Паказальна, што ў ёй удзельнічаюць не толькі службовыя асобы, але і навучальныя ўстановы, прадпрыемствы, звычайныя грамадзяне. Садзіць лес няпроста: работы заўсёды праводзяцца пад кантролем леснікоў. Аднак, калі робіш справу з душой і любоўю – усё атрымліваецца.

Яўгеній Макарчык, начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11:

– Ратаўнікі Дзятлаўшчыны заўжды гатовы прыйсці на дапамогу ў барацьбе са стыхіяй і ліквідацыі яе наступстваў. Сёння Міністэрства лясной гаспадаркі нашай краіны заклікала грамадзян прыняць актыўны ўдзел у аднаўленні пашкоджаных ураганам лясоў, і яе ў адзіным парыве падтрымалі ўсе беларусы, у тым ліку працоўныя калектывы і грамадскія аб’яднанні нашага раёна. З іншага боку, адчуваю асаблівую адказнасць за аднаўленне лясоў у Казлоўшчынскім лясніцтве. Гэта зямля – мая малая радзіма, тут мой дом, сям’я, работа. Тут падрастаюць нашы дзеці, і мне вельмі хочацца, каб праз гады яны ўбачылі на гэтам месцы прыгожы малады лес, якім мы ім абавязкова пакажам разам з жонкай.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

15 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

15 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

16 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

16 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

16 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago