У дзятлаўчан ёсць традыцыя… да навагодніх курантаў збірацца на плошчы 17 Верасня ў агульным карагодзе, разам праводзіць адыходзячы год і жадаць адзін аднаму шчасця ў наступным.

Сёлета артысты Дзятлаўшчыны споўнілі агульную мару землякоў аб снезе, на пару гадзін перанеслі ўсіх у палац Снежнай Каралевы. Дарослыя і дзеці пагулялі са Снегавікамі, патанчылі пад любімыя кампазіцыі і ад душы павесяліліся. Лепшымі песнямі, талентам і выдатным настроем з землякамі дзяліліся Таццяна Дудкіна, Марына Варган, Ганна Харлінская, Наталля Бузук, Чэслаў Свіб, Анастасія Цяцерына.

Кульмінацыяй свята стала ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне прадпрыемстваў, арганізацый і прыватных падворкаў Дзятлаўскага раёна.

Сярод установаў адукацыі самымі па-навагодняму прыгожымі сталі Круцілавіцкая сярэдняя школа (1 месца), Казлоўшчынская сярэдняя школа (2 месца) і Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (3 месца).

Сярод аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання прызёры размеркаваліся наступным чынам: 1 месца – магазін “Вікторыя” Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, другое – аўтамагазін Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, трэцяе – ТАА “СударыняТорг”.

У намінацыі “Лепшае афармленне арганізацый сацыяльнай сферы” 1 месца ў Дзятлаўскага райЦГЭ, 2 месца заняў кінатэатр “Спадарожнік”, 3 месца – у Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Пераможцай сярод сельгаспрадпрыемстваў стаў калектыў ААТ “Граніт-Агра”, сярэбраны прызёр – КСУП “Хвінявічы”, бронзавы – КСУП “Жукоўшчына”.

Лепшымі ў ліку прамысловых прадпрыемстваў сталі ААТ “Дварэцкі льнозавод” (1 месца),  ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” (2 месца), ТАА “Ізакам” (3 месца).

Сярод прадпрыемстваў транспарту, сувязі, будаўнічых і абслугоўваючых арганізацый, банкаў і ўстановаў 1 месца заваявала КУП “Дзятлаўскае ПМС”, 2 месца – Дзятлаўскі філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва”, 3 месца – УСР “Будкомплекс”.

Лепшым па навагодняй ілюмінацыі сярод прыватных падворкаў прызнаны дом Віктара Удота (горад Дзятлава, вуліца Камсамольская, 19), 2 месца – у Івана Апанасіка (аграгарадок Хвінявічы, вуліца Юбілейная, 17), 3 месца – у Івана Кавальчука (горад Дзятлава, вуліца Кабяка, 9).

Навагодняе свята не абышлося без традыцыйнай бяспройгрышнай латарэі. Усе ўладальнікі шчаслівых білетаў атрымалі прыемныя падарункі, а галоўны прыз – аэрагрыль выйграла Кружко.

Яркім фіналам вячэрняй навагодняй праграмы стала вогненна-піратэхнічнае шоу “Вогненныя вораны”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

17 часов ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

17 часов ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

18 часов ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

19 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

20 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

22 часа ago