Раённы фестываль творчасці пад такой назвай прайшоў у актавай зале сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Гэта было інклюзіўнае мерапрыемства. Удзел у фестывалі прынялі 17 камандаў установаў адукацыі Дзятлаўшчыны. У склад іх уваходзілі 75 удзельнікаў — дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх равеснікаў, якія нармальна развіваюцца. Разам з дзецьмі выступалі іх педагогі і бацькі.

Тэмай фестывалю творчасці была сям’я і сямейныя каштоўнасці, а таму і заданні ўдзельнікам прапанавалі адпаведныя. Першае — творчае выступленне “Мая сям’я — мая радасць”, другое — конкурс плакатаў “Сямейныя традыцыі і каштоўнасці”.

Згодна з умовамі конкурсу, кожная каманда павінна была правесці на сцэне не больш за 10 хвілін, затое выбар жанру выступлення ўмовамі не абмяжоўваўся. Удзельнікі фестывалю творча падышлі да падрыхтоўкі хатняга задання: прадставілі песні, танцы, вершы, інсцэніроўкі казак, відэазвароты, відэазагадкі, сямейныя майстар-класы, а каманда Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы нават прывезла з сабой куфар сямейных каштоўнасцяў.

Самым арыгінальным было выступленне каманды Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, якая прыехала на фестываль на цягніку “Букашка” і творча з песнямі і танцамі прадставіла сваю школьную сям’ю. Каманда адзначана дыпломам за першае месца.

Другое месца журы прысудзіла камандзе Гезгалаўскага яслі-сада, якая падрыхтавала відэазагадкі пра сям’ю, вершы і танцы.

Самай вялікай па колькасці ўдзельнікаў, у тым ліку з асаблівасцямі развіцця, была каманда сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Навучэнцы падрыхтавалі вершы і песні і атрымалі дыплом трэцяй ступені.

Яркімі і арыгінальнымі атрымаліся ў канкурсантаў плакаты “Сямейныя традыцыі і каштоўнасці”. Яны змяшчалі фотаздымкі аб шчаслівых момантах сямейнага і школьнага жыцця.

Немагчыма было прайсці міма двух плакатаў, якія падрыхтавалі да фестывалю “Няхай заўжды будзе сонца!” педагогі і выхаванцы Дзятлаўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Вялікі самавар з кубачкамі і карабель з ветразямі-фотаздымкамі адразу прыцягнулі ўвагу журы, якое прысудзіла цэнтру перамогу ў конкурсе плакатаў.

Другое месца занялі навучэнцы Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы. Трэцяе — выхаванцы Наваельнянскага яслі-сада.

Вынікі сустрэчы падвяла галоўны спецыяліст па ахове дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама А. А. Чайкоўская. Яна падзякавала ўдзельнікам фестывалю за яркія, запамінальныя выступленні, пажадала далейшых творчых поспехаў і ўручыла ўзнагароды пераможцам і прызёрам.

Усе ўдзельнікі раённага фестывалю творчасці “Няхай заўжды будзе сонца!” атрымалі сертыфікаты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і салодкія падарункі ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Таварыства Чырвонага Крыжа”, “Беларускі дзіцячы фонд”. Сертыфікатам сімпатый гледачоў за верш “Анёлы” адзначана юная чытальніца Марына Мацюк з Раготнаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Дыпломам “Лепшы вядучы” — Яўген Емяльянчык, які разам з мамай Галінай Васільеўнай (дырэктарам Дзятлаўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі) вёў святочную праграму.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации