У рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў шэрагу навучальных установаў Дзятлаўшчыны з вучнямі сустрэліся беларускі паэт, бард, пісьменнік з Гомеля Андрэй Мельнікаў і краязнаўца з Дзятлава Валерый Петрыкевіч. Госці пабылі ў Вензаўцы, Казлоўшчыне, Жукоўшчыне, у Дзятлаве сустракаліся з навучэнцамі сярэдніх школ №1 і №3. Сустрэча з гімназістамі адбылася ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, удзел у ёй таксама прыняў мастак Іван Козел.

Карэспандэнтка газеты “Перамога” пабыла на ўроку беларускай літаратуры ў сярэдняй школе №1 горада Дзятлава, які для навучэнцаў 8-9 класаў правялі госці.

Школькікаў і педагогаў павітаў В. Петрыкевіч. Валерый Міхайлавіч зазначыў, што сустрэча адбываецца ў год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, і зрабіў невялікі экскурс у гісторыю. Ён нагадаў, што 6 жніўня 1517 года палачанін Францыск Скарына выдаў у Празе першую беларускую кнігу — Псалтыр. Беларускі першадрукар быў адукаваным чалавекам — атрымаў ступень бакалаўра філасофіі і ступень магістра медыцынскіх навук у Кракаўскім універсітэце, затым ступень доктара “лекарскіх навук” у Падуанскім універсітэце. Ён хацеў зрабіць адукаваным і свой народ, а таму вырашыў друкаваць кнігі на зразумелай беларускай мове. За два гады працы ў Празе надрукаваў 19 кніг тыражом звыш 10 тысяч экзэмпляраў. Каб напісаць столькі кніг, ста перапісчыкам спатрэбілася б 10 гадоў няспыннай працы. Мы павінны ганарыцца нашым земляком, бо беларуская друкаваная кніга з’явілася чацвёртай у свеце пасля друкаваных кніг на нямецкай, італьянскай і чэшскай мовах.

Імя Францыска Скарыны носіць Гомельскі ўніверсітэт, які скончыў беларускі бард і літаратар Андрэй Мельнікаў.

Ён прапанаваў навучэнцам паўдзельнічаць у літаратурна-гістарычнай віктарыне. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі прызы — кнігі і дыскі беларускіх аўтараў і выканаўцаў. Андрэй Мельнікаў выканаў пад гітару некалькі песень на свае вершы і вершы іншых беларускіх паэтаў.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации