Нябачная вайна

Суіцыд – гэта вайна чалавека з самім сабой. Ва ўсім свеце самагубства ўваходзіць у лік найбольш распаўсюджаных прычын смерці маладых людзей ва ўзросце ад 12 да 24 гадоў.

Большасць патэнцыйных самагубцаў пакутуюць ад дэпрэсіі, прычынамі якой могуць стаць няшчасце ў сям’і, канфліктныя сітуацыі на рабоце, ператамленне, стрэс. Захворванне часта пачынаецца паступова.

Чалавек становіцца прыгнечаным, лічыць сябе “горшым за ўсіх”, “няўдачнікам”, у якога “ніколі нічога не атрымаецца”. Яму здаецца, што жыццё губляе сэнс, і будучыні ў яго няма, адчувае сябе незапатрабаваным і нікому не патрэбным.

У той жа час, толькі дзесяць працэнтаў дзяцей на самой справе хочуць звесці рахункі з жыццём. Астатнія дзевяноста сваім учынкам спрабуюць што-небудзь “даказаць” бацькам, сябрам, “пашантажыраваць” дарослых, часам – проста звярнуць увагу блізкіх людзей на ўласнае існаванне.

Распазнаць суіцыдальныя намеры даволі складана. Бацькі і настаўнікі могуць нават не падазраваць, што падлетак  знаходзіцца на мяжы. Каб не дапусціць непапраўнай бяды, паспець папярэдзіць адчайны крок дзіцяці, неабходна ведаць прыкметы суіцыдальнай гатоўнасці, да якіх адносяцца:

— страта цікавасці да любімых заняткаў;

—  незвычайнае зніжэнне актыўнасці, апатыя, бязвольнасць;

—  занядбанне ўласным выглядам, неахайнасць;

— з’яўленне цягі да адзіноты, аддаленне ад блізкіх людзей;

—  рэзкія перапады настрою, неадэкватная рэакцыя на словы і ўчынкі іншых людзей, беспрычынныя слёзы;

—  раптоўнае зніжэнне паспяховасці;

—  безуважлівасць;

—  дрэнныя паводзіны ў школе, парушэнне дысцыпліны, частыя і невытлумачальныя прагулы;

—  праблемы са сном;

—  схільнасць да рызыкі, неабдуманых учынкаў;

—  страта апетыту, скаргі на дрэннае самаадчуванне, галаўны боль;

—  абыякавае расставанне з дарагімі рэчамі або грашыма;

—  імкненне “прывесці справы ў парадак”, падвесці нейкія вынікі, папрасіць прабачэння “за ўсё дрэннае, што было”;

—  самаабвінавачанні або, наадварот, прызнанне ў бездапаможнасці, залежнасці ад іншых людзей;

—  непадзеленае каханне;

—  павольная, малавыразная гаворка;

—  жарты і іранічныя выказванні або “філасофскія” разважанні на тэму смерці;

—  фразы тыпу “як усё надакучыла”, “стаміўся жыць”, “калі ж гэта ўсё скончыцца”.

Калі назіраецца хаця б адна-дзве з іх, на падлетка трэба звярнуць асаблівую ўвагу.

Неабходна:

—  інфармаваць сваякоў падлетка аб магчымым суіцыдзе, бесперапынна назіраць за ім як у школе, так і дома;

—  забяспечыць кансультацыі дзіцячага псіхіятра або псіхатэрапеўта;

—  пагутарыць з падлеткам у першыя хвіліны або гадзіны пасля выяўлення суіцыдальных намераў, выслухаць яго, уважліва ўспрыняць кожную скаргу;

—  прама спытаць аб суіцыдальных думках, намерах, планах, спробах самагубства ў мінулым;

—  вызначыць, чаго чакае дзіця ад свайго ўчынку, што хоча змяніць у сабе, навакольных, у сітуацыі.

У гутарцы дзіцяці неабходна растлумачыць, што падобныя сітуацыі сустракаюцца вельмі часта, але іншыя людзі знаходзяць з іх альтэрнатыўныя выхады. Наладзіць кантакт са сваякамі і сябрамі падлетка, якія могуць пазітыўна паўплываць на яго стан, забяспечыць своечасовую псіхалагічную падтрымку.

Мы павінны навучыцца слухаць і, галоўнае, чуць нашых дзяцей. Толькі сумеснымі намаганнямі бацькоў, педагогаў, псіхолагаў і медыкаў можна дасягнуць станоўчага выніку ў прафілактыцы суіцыдальных паводзінаў у дзяцей і падлеткаў.

Падрыхтавала Вольга ЮШКЕВІЧ

 

administrator

Recent Posts

Дзятлаўчане праспявалі разам «Дзень Перамогі»

Святочныя мерапрыемствы 9 Мая завяршыліся акцыяй “Праспяваем "Дзень Перамогі" разам” і феерверкам. Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь…

6 часов ago

Футбол (4-й тур чемпионата Гродненской области)

9 мая в Дятлово состоялся 4-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (республиканский региональный этап).…

9 часов ago

У Дзень Перамогі, песня, гучы!

Праграму ўрачыстасцяў да Дня Перамогі ў Дзятлаве прадоўжылі канцэрты, якія падрыхтавалі артысты раёна і госці.…

10 часов ago

Нібы сышлі з экрана: у Дзятлаве 9 Мая паказалі “жывое” кіно

Да Дня Перамогі ў Дзятлаве, у гарадскім скверы па вуліцы Міцкевіча, разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі з…

12 часов ago

Жыве Перамога ў пакаленнях. Тэатралізаваная канцэртная праграма на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

14 часов ago

Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі

81-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дзятлаўчане сустрэлі Маршам памяці і ўрачыстым…

15 часов ago