Перад аграрыямі раёна стаіць задача не толькі своечасова і беражліва сабраць ураджай, а і аператыўна падрыхтаваць палеткі да новай пасяўной кампаніі.

Начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Шых адзначае, што сельгаспрадпрыемствы раёна з розным поспехам спраўляюцца з ачысткай палеткаў ад саломы:

– Самы высокі тэмп уборкі саломы ў КСУП “Войневічы” (вызвалена 62 % палёў), ААТ “Граніт-Агра” (56 %), КСУП “Хвінявічы” (47 %). Найменш паспяхова з задачай спраўляюцца ў ААТ “Дварэц-Агра” (33 %). У раёне на ўборцы саломы працуе 21 прэс, 4 з іх новыя, высокавытворчыя, набылі ў мінулым годзе. На сёння засталося сабраць салому ў валках на плошчы 3415 гектараў, у рулонах для вывазу – 1740 гектараў.

Намеснік дырэктара па вытворчасці КСУП “Войневічы” Аляксандр Лахач падрабязней расказвае аб тым, як ідуць справы з ачысткай палёў:

– Прасаванне саломы мы пачалі месяц таму, з пачаткам уборачнай кампаніі. Неабходна вызваліць 1248 гектараў земляў, на сёння выканана 805 гектараў. Цяпер у гаспадарцы працуюць 4 прэсы ­– 2 побач з вёскай Лядзіны, адзін – у Ёцавічах і адзін у Студзераўшчыне. Вызвалілі плошчы пад азімы рапс, які цяпер сеем, ачышчаем палеткі для ўнясення гліфасатаў пад пасеў лёну на наступны год і цукровыя буракі.

На трактары МТЗ-82 з прэсам ПРМ-150 прыбірае жытнюю салому Сяргей Шалесны. На работу ў КСУП “Войневічы” ён прыйшоў з былой гаспадаркі “Слава працы”. Усё яго тут задавальняе, і аб’ём працы, і заробак. А што дарога з Дзянісава не зусім блізкая, няма праблемы: кожны дзень транспарт сельгаспрадпрыемства падвозіць механізатараў да канторы і назад.

– Мы людзі простыя, што сказалі, тое і робім старанна: да ўборачнай я ўносіў ядахімікаты, цяпер прасую салому, затым буду займацца перавозкай, – кажа Сяргей Уладзіміравіч. – Бывае нялёгка, але галоўнае – не губляць аптымізму і веры ў сельскагаспадарчую справу.

Літаральна праз дарогу больш магутным прэсам-падборшчыкам ППРО-155 “Krone” зборкі Барысаўскага завода ўбірае салому Уладзімір Карпенка. Родам з Казахстана, некалі жыхар Расіі, ён і ў Беларусі паспеў нямала папрацаваць: з 1993 года быў механізатарам у СВК “Белагурна”.

– Пайшоў на пенсію, купіў дом у Войневічах і пераехаў сюды, – расказвае мужчына. – Зімой адпачываю, а з ранняй вясны і да позняй восені я тут, ужо чацвёрты год: уносіў угнаенні, цяпер на прэсе.

–  Відаць, што прэс добры, магутны, адразу па дзве бабіны выпускае? – пытаюся ў механізатара.

– Ён яшчэ і не тое можа! – з гонарам тлумачыць мужчына. – Калі нарыхтоўвалі зялёную масу, абмотвалі катушкі ў белую плёнку. Я іх называю кансервамі для кароваў.

– А як трактар, не падводзіць?

– Працуе надзейна. У такую спёку чалавеку няпроста, але работа чакаць не будзе.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

24 часа ago