У рамках рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі “Дастойнае даўгалецце-2030” у Лідзе прайшоў тэматычны прэс-тур да Года народнага адзінства і Дня пажылых людзей.
Удзел у ім прынялі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Іван Лаўрыновіч, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк, іншыя прадстаўнікі ўлады, журналісты, людзі шаноўнага ўзросту Шчучынскага, Іўеўскага, Навагрудскага, Карэліцкага, Дзятлаўскага, Воранаўскага, Лідскага раёнаў.
Удзельнікі наведалі рад аб’ектаў, даведаліся, як у нашай краіне арганізавана работа з пажылымі людзьмі па пытаннях бяспекі, спорту і турызму, здаровага ладу жыцця, экскурсійнай дзейнасці, іншых.
Праграму прэс-тура завяршыла работа дыялогавай пляцоўкі ў фармаце адкрытага мікрафона.
Наведвальнік клуба “Нам гады не бяда” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Ніль Шарыпаў падзяліўся ўражаннямі ад наведвання дыялогавай пляцоўкі:
– Спадабаліся парадак правядзення і высокі ўзровень арганізацыі сустрэчы. Спікеры выступалі строга па тэме, прытрымліваліся рэгламенту, даступна, без лішніх адступленняў даносілі сваю інфармацыю да слухачоў. Для мяне, ураджэнца Казахстана, які пераехаў на сталае жыхарства ў Беларусь, было вельмі цікава даведацца, як на практыцы рэалізоўваецца праграма развіцця рэгіёнаў і краіны ў цэлым. Спадабалася выступленне намесніка міністра Івана Лаўрыновіча. Увогуле, адчувалася, што ўсе выступоўцы – спецыялісты ў сваёй галіне, сапраўдныя прафесіяналы, якія дасканала валодаюць інфармацыяй і могуць даць падрабязныя тлумачэнні.
Для грамадзян любой краіны найбольш важнае значэнне маюць пытанні сацыяльнай падтрымкі. Пры пераходзе да рыначнай эканомікі многія “выгоды” могуць “згубіцца”. Радуе, што ў Беларусі гэтага не здарылася. Тут ільвіную долю клопату аб пажылых людзях бярэ на сябе дзяржава, не застаюцца па-за ўвагай і іншыя катэгорыі насельніцтва.
Пытанне, якое я падрыхтаваў для спецыялістаў, гучала так: “У сувязі з лічбавізацыяй большасць з нас стала ўладальнікамі смартфонаў, аднак пажылыя людзі выкарыстоўваюць іх пераважна як тэлефоны. Ці можа дзяржава правесці “лікбез” для такіх карыстальнікаў і пастарацца выключыць магчымасць доступу да мабільных прыстасаванняў хуліганаў, злачынцаў, сеткавых прайдзісветаў?”
Сам я ўпэўнены, што камп’ютарная бяспека – гэта цэлая навука, без якой не абыйсціся ў наш час. Адказ на маё пытанне давалі адразу тры спецыялісты з розных сфераў дзейнасці, уключаючы органы ўнутраных спраў. Уцэлым іх тлумачэннямі я задаволены, будзем спадзявацца, што праблема абазначана і не застанецца па-за ўвагай.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…