Каб адрадзіць цікавасць да кніг, якія калісьці карысталіся вялікім попытам, у Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы арганізавана “Выстава забытых кніг”.
Прадстаўленымі на выставе творамі зачытвалася не адно пакаленне людзей, зараз яны незаслужана забытыя на паліцах бібліятэк сярод яркіх вокладак сучасных аўтараў. Некаторыя кнігі даўно не перавыдаваліся, маюць непрыкметны знешні выгляд і рэдка знаходзяць свайго чытача. Але ад гэтага яны не сталі менш цікавымі і займальнымі, па праву і сёння заслугоўваюць сваёй увагі. Сярод іх кнігі: “Как закалялась сталь” Мікалая Астроўскага, “Республика ШКИД” ЛеанідаПанцялеева, “Улица младшего сына” Льва Касіля, “Туманность Андромеды” Івана Яфрэмава, “Дети Арбата” Анатоля Рыбакова, “Божественная комедия” Дантэ Аліг’еры, “Джейн Эйр” Шарлоты Бронтэ, “Отверженные” Віктора Гюго і шэраг іншых.
Гартаючы старонкі гэтых кніг, варта памятаць, што ў вашых руках можа аказацца цэлы свет уражанняў і перажыванняў, якія кніга здолела выклікаць у не адной сотні сваіх чытачоў.
Наталля СІЎКО,
бібліятэкар Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…
В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
8 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці чарговы сольны альбом і новую канцэртную…
Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 21 августа 2026 года. Подписывайтесь…
На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…