Незабыўныя старонкі гісторыі. 80 гадоў з дня пачатку стратэгічнай наступальнай аперацыі “Баграціён”

Ашаламляльны вынік Чырвонай арміі ў вялікай аперацыі “Баграціён” склаўся з кожнага населенага пункта Беларусі.

У ліпені 1944 года на чыгуначным вузле ў горадзе Баранавічы была сканцэнтравана значная колькасць фашысцкіх фарміраванняў для далейшага адступлення па чыгунцы Баранавічы – Ліда і далей на захад. Камандаваннем Чырвонай арміі было прынята рашэнне перарэзаць шлях для адступлення фашыстам, акружыць іх і знішчыць.

Для выканання баявой задачы 7 ліпеня 1944 года ў тыл ворага здзейсніў рэйд 556-ы стралковы полк пад камандаваннем Пятра Васільевіча Качура 169-й стралковай дывізіі. Было прынята рашэнне авалодаць мястэчкам і чыгуначнай станцыяй Дварэц, разабраць частку чыгуначнага палатна і да падыходу асноўных частак дывізіі ўтрымліваць пазіцыі. З мэтай штурму чыгуначнай станцыі Дварэц адна група палка размясцілася ў раёне вёскі Азяраны каля ракі Азяранка, другая – каля ракі Ляхаўка. Пётр Васільевіч Качур, пераправіўшыся з асноўнымі сіламі палка праз раку Малчадку, размясціўся са штабам у лясным масіве ў раёне вёскі Агароднікі і выслаў наперад узвод разведкі. Атрымаўшы і прааналізаваўшы вынікі разведкі, Пётр Васільевіч прыняў рашэнне – атакаваць. У выніку бою была захоплена станцыя і склад з боепрыпасамі.  Разабраўшы чыгуначнае палатно, чырвонаармейцы занялі кругавую абарону. Але саперніку ўдалося папярэдзіць сваё камандаванне, і на досвітку 8 ліпеня да станцыі Дварэц з боку Баранавічаў падышоў цягнік з вялікімі сіламі праціўніка. Байцамі 556-га стралковага палка былі адбіты некалькі нападзенняў фашыстаў. Затым да Дварца падышлі часткі нямецкай пяхоты з танкамі і самаходнымі гарматамі, якія адыходзілі з боку Баранавічаў. І ў жывой сіле, і ў тэхніцы перавага была на баку праціўніка. Фашысты распачалі чарговае наступленне на станцыю.  Становішча станавілася цяжкім, і камандзір палка прыняў мудрае рашэнне –аддаў  загад адысці і заняць новы рубеж абароны на захад ад Дварца для таго, каб захаваць асабовы састаў, перагрупавацца і нанесці контрудар па праціўніку.

Неабходна было зноў захапіць Дварэц. Раніцай 9 ліпеня полк атакаваў фашысцкія пазіцыі і авалодаў чыгуначнай станцыяй, а ў 9 гадзін раніцы да Дварца падышлі галоўныя сілы 169-й стралковай дывізіі, якія дапамаглі развіць наступленне. Фашысты былі разбіты, а 169-я стралковая дывізія прадоўжыла вызваленне Дзятлаўскага раёна.

Пра тыя гераічныя падзеі нагадвае вуліца ў аграгарадку Дварэц, якая названа ў гонар камандзіра 556-га палка 169-й стралковай дывізіі Пятра Васільевіча Качура, памяць мясцовых жыхароў і іх падзяка за доўгачаканае вызваленне і Вялікую Перамогу.

Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

1 час ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

2 часа ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

2 часа ago

Пазнаёмілі з вакансіямі, нагадалі пра бяспеку

Напярэдадні Дня пажылых людзей Дзятлаўшчына далучылася да агульнарэспубліканскага кірмашу вакансій для пажылых людзей і інвалідаў.…

2 часа ago

Актуальны каментарый. Пад увагай бяспека жыццядзейнасці

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Андрэй Жамойда прынялі ўдзел у…

3 часа ago

ШколаАктыўнага Грамадзяніна. Беларусь пачынаецца з мяне

У рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для навучэнцаў 8-11 класаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшлі тэматычныя…

4 часа ago