Незабыўная экскурсія ў рэдакцыю “раёнкі”

У кожнага чалавека ў жыцці ёсць этап, калі яму трэба выбраць прафесію, і падысці да гэтага неабходнаадказна і абдумана. Мы, навучэнцы 9 “Б” класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурыла, актыўна знаёмімся з велізарным спектрам існуючых прафесій, каб знайсці тую, якая будзе на ўсё жыццё. Гэтым разам зазірнулі ў рэдакцыю раённай газеты “Перамога” і пацікавіліся асаблівасцямі працы рэдактара, журналіста.

У першую чаргу, мы азнаёміліся з гісторыяй стварэння і развіцця газеты, якая сёлета адзначыла свой 80-гадовы юбілей. Дзякуючы згуртаванаму калектыву рэдакцыі ва ўсе часы яе існавання жыхары Дзятлаўшчыны даведваюцца аб рабоце арганізацый і прадпрыемстваў, людзях і іх лёсах, дасягненнях, мерапрыемствах і падзеях, і не толькі Дзятлаўскага раёна, але і рэспублікі ўвогуле.

Нам было цікава ўбачыць, як ствараецца новы нумар газеты, колькі людзей працуе, каб данесці да жыхароў раёна апошнія навіны. Як аказалася, перад тым як газета трапляе ў нашу паштовую скрыню, яна праходзіць доўгі і складаны працэс. І за ім стаяць людзі, якія штодзённа клапоцяцца аб тым, каб чытачам было цікава і пазнавальна, каб выданне стала для кожнага з іх дарадцам, памочнікам, цікавым суразмоўцам.

Мы нават змаглі паспрабаваць сябе ў ролі фатографа, карэспандэнта, рэдактара і зразумелі, якая гэта вялікая адказнасць і няпростая справа. Пераканаліся, што калектыў тут творчы і працалюбівы, дзякуючы чаму стаў пераможцам у 2021 годзе Нацыянальнага конкурсу СМІ “Залатая Літара”.

Не менш важнай узнагародай для супрацоўнікаў рэдакцыі было даведацца, што ў сем’ях маіх аднакласнікаў выпісваюць і чытаюць раённую газету, а таксама актыўна сочаць за акаўнтамі рэдакцыі ў розных сацыяльных сетках.

Мы атрымалі шмат уражанняў. Выказваем падзяку калектыву рэдакцыі за цёплы прыём і займальную экскурсію. Некаторыя мае аднакласнікі нават задумаліся над тым, каб у будучыні выбраць прафесію журналіста.

Паліна БОМБІР, юны журналіст газеты “Перамога”, навучэнка 9 “Б” класа СШ № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурыла

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзень сямейнага чытання.  Як нараджаецца любоў да кнігі

У сучасным свеце, дзе экраны прыцягваюць погляд з ранняга дзяцінства, усё цяжэй знайсці тое, што…

7 часов ago

В Дятлово встретили новое поколение педагогов школы искусств

27 августа в читальном зале районной библиотеки состоялась диалоговая встреча с молодыми специалистами, прибывшими в…

7 часов ago

На сцэне – кавер-група “Азарт”!

Сапраўднае шоу музыкі і песні падарылі дзятлаўчанам артысты з горада Мінска. Апладысментамі сустракалі нашы землякі…

19 часов ago

Спявай, Дзятлаўшчына!

Багатая дзятлаўская зямля талентамі, славіцца яна і сваімі спевакамі і музыкамі. Таму эстафету святочнай праграмы…

19 часов ago

Фестываль залатога каравая – “Дажынкі-2026” у Дзятлаве

Звонкія песні, важкія каласы ў прыгожых снапках, яркія выступленні Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі і…

19 часов ago

“У гонар хлебаробаў” – дажыначнае шэсце дэлегацый

Хлеб сабраны – час святкаваць, а рабіць гэта беларусы ўмеюць ярка. https://www.youtube.com/embed/bIX3dcUW-rk Па традыцыі ўрачыстаму…

21 час ago