Аматары дароў лесу павінны памятаць аб існуючай небяспецы для іх здароўя пры ўжыванні ў ежу грыбоў.
Пры нарыхтоўцы і перапрацоўцы грыбоў неабходна ведаць, што ў капялюшыках грыбоў канцэнтрацыя цэзію-137 вышэй, чым у ножках; грыбы неабходна абавязкова ачышчаць ад часцінак лясной подсцілкі, моху, глебы, у некаторых грыбоў – знімаць скурку; знізіць утрыманне радыенуклідаў у грыбах можна шляхам іх адварвання на працягу 15-60 хвілін у салёнай вадзе з даданнем воцату; пры сушцы грыбоў утрыманне радыенуклідаў у іх не зніжаецца, таму сушыць трэба толькі “чыстыя” грыбы.
Для таго, каб пазбегнуць атручэння грыбамі, неабходна выконваць элементарныя правілы прафілактыкі: збіраць толькі ядомыя грыбы, якія не выклікаюць сумнення; грыбы – прадукт, які хутка псуецца, таму іх трэба перабіраць і сартаваць адразу ж пасля збору (на працягу дзвюх гадзін); прыгатаваннем грыбоў павінны займацца толькі дарослыя; неабходна выкідваць старыя грыбы, бо пры старэнні грыбоў у іх тканках адбываюцца складаныя хімічныя працэсы з утварэннем атрутных рэчываў; грыбы павінны быць выключаны з рацыёна дзяцей і пажылых людзей; нельга ўжываць у ежу грыбы асобам, якія пакутуюць захворваннямі печані, маюць парушэнні абмену рэчываў; не рэкамендуем купляць грыбы на рынках, у месцах недазволенага гандлю.
Л. ЛАЗОЎСКАЯ,
загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Дзятлаўскага райЦГЭ
Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…
Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…
У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…
С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…
Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…