У актавай зале аддзела ўнутраных спраў райвыканкама прайшло сумеснае прафілактычнае мерапрыемства аддзела па справах непаўналетніх АУС райвыканкама і папраўчай калоніі-пасялення № 26 для навучэнцаў 9-11 класаў школ горада Дзятлава.
На гутарку з імі былі запрошанны асобы, якія адбываюць пакаранне ў калоніі па артыкуле 328 – “Незаконны абарот наркатычных сродкаў”.
– Мэтай мерапрыемства было наладзіць дыялог паміж людзьмі, якія адбываюць пакаранне, і падлеткамі з мэтай прафілактыкі здзяйснення падобных правапарушэнняў з боку непаўналетніх, – расказаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама Віктар Петрукевіч. – Гісторыя з першых вуснаў гучыць і кранае зусім па-іншаму, так больш шанцаў дастукацца да свядомасці падлеткаў і, спадзяёмся, у будучым папярэдзіць падобныя дзеянні. Ці то ўжыванне, ці то распаўсюджанне наркатычных рэчываў – 100 % такіх гісторый маюць самы непрыгожы фінал. І мы робім усё магчымае, каб максімальна празрыста і кранальна данесці гэта да моладзі.
Максім, Павел і Ягор – звычайныя на першы погляд маладыя людзі са сваім нетрывіяльным поглядам на жыццё, памяркоўнай размовай, мэтамі і планамі. Аднак усе яны адклаліся на гады, калі кожны з іх сеў на лаву падсудных па абвінавачанні ва ўжыванні або распаўсюджванні наркатычных сродкаў, атрымаў турэмны тэрмін памерам у палову жыцця і больш.
Суразмоўцы не толькі расказалі свае асабістыя гісторыі жыцця, але і назвалі фактары, якія могуць паўплываць на самы неабачлівы крок у жыцці. Кожны з іх, акрамя многіх страчаных гадоў жыцця, за гэты час згубіў нешта важнае – бацькоў, каханую дзяўчыну або жонку, сяброў, якія аказаліся зусім і не сябрамі, планы на жыццё і рэалізацыю мараў, нарэшце, саміх сябе.
Школьнікі былі ўражаны пачутым, актыўна ўключыліся ў дыялог, задавалі шмат пытанняў выступоўцам. Хочацца думаць, што такія сустрэчы насамрэч засцерагуць іх ад памылкі ў ключавы момант жыцця.
Шорт-ліст цытат небанальнай размовы:
“Мы набылі вопыт і многае зразумелі, але заплацілі за гэта дзясяткамі гадоў жыцця”;
“Наркотыкі вабяць тых, каму “сумна” жыць. Хто мае мэту жыцця і імкнецца да яе – тым яны не патрэбныя”;
“Самае важнае, што вас абароніць, – асабістае меркаванне. Калі сумняваецеся, кажыце “не” нават “аўтарытэтным” сябрам. У крытычнай сітуацыі яны першыя пакінуць вас сам-насам з бядой”;
“Турэмны тэрмін уратаваў нам жыццё. Тыя, каго не спыніў закон, скончылі свой шлях на могілках”;
“Несумленна падманваць іншых, а тыя, хто ўжываюць наркотыкі, падманваюць сябе. У мяне няма залежнасці, заўтра я кіну, усё пад кантролем… А затым становіцца ўжо позна”;
“Нам складана ў месцах пазбаўлення волі. Але гэта нішто ў параўнанні з тым, як пакутуюць бацькі і блізкія асуджаных. Ніколі не забывайце пра гэта”;
“Няма ніводнага “закладчыка”, які б змог на гэтым добра зарабіць. Сядуць усе, прычым хутка. Такія людзі – расходны матэрыял, які заўтра з лёгкасцю заменяць на іншы”.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…