Неабходнасць укаранення энергазберагальных тэхналогій сёння не выклікае ні ў каго сумненняў.
Гэта прадугледжвае выкарыстанне сістэм уліку энергіі і рэгулявання яе спажывання, што ў поўнай меры адносіцца да сістэм ацяплення будынкаў.
Асноўная асаблівасць вузлоў уліку цеплавой энергіі заключана ў тым, што самі па сабе прыборы ўліку не дазваляюць эканоміць цеплавую энергію, а толькі фіксуюць рэальны расход цеплавой энергіі на ацяпленне будынка і гарачае водазабеспячэнне – прадастаўляюць спажыўцу і энергазабяспечвальнай арганізацыі толькі інфармацыю пра работу сістэмы ацяплення. Відавочна, што для таго, каб эканоміць, акрамя збору інфармацыі аб спажыванні, неабходна яшчэ ажыццяўляць і рэгуляванне работы сістэмы ацяплення. Сістэма, якая ажыццяўляе такое рэгуляванне, павінна быць аўтаматычнай, таму што “ручное” кіраванне не эфектыўнае.
Мэта ўкаранення аўтаматычных рэгулятараў:
— стварыць патрабуемую тэмпературу ўнутры жылых памяшканняў;
— не пераплачваць за лішнюю энергію;
— не парушаць параметры дагавора цеплазабеспячэння і, адпаведна, не плаціць штрафы за парушэнне рэжымаў цепласпажывання;
— падтрымліваць тэмпературны графік работы сістэмы ацяплення.
У канчатковым рахунку, камфортная тэмпература ў жылым памяшканні станоўча ўплывае на працаздольнасць і здароўе людзей, якія жывуць у ім, даўгавечнасць усяго памяшкання і таго, што там знаходзіцца.
Юрый ПАНАСЕНКА,
дзяржаўны інспектар Слонімскай раённай энергагазінспекцыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов нефтяной, газовой и топливной промышленности с профессиональным…
Афіцэрамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку ўпартай працы, вучобы, выхавання і пераадолення цяжкасцей. Так…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага…
Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…
5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…