Неабходнасць укаранення энергазберагальных тэхналогій сёння не выклікае ні ў каго сумненняў.

Гэта прадугледжвае выкарыстанне сістэм уліку энергіі і рэгулявання яе спажывання, што ў поўнай меры адносіцца да сістэм ацяплення будынкаў.

Асноўная асаблівасць вузлоў уліку цеплавой энергіі заключана ў тым, што самі па сабе прыборы ўліку не дазваляюць эканоміць цеплавую энергію, а толькі фіксуюць рэальны расход цеплавой энергіі на ацяпленне будынка і гарачае водазабеспячэнне – прадастаўляюць спажыўцу і энергазабяспечвальнай арганізацыі толькі інфармацыю пра работу сістэмы ацяплення. Відавочна, што для таго, каб эканоміць, акрамя збору інфармацыі аб спажыванні, неабходна яшчэ ажыццяўляць і рэгуляванне работы сістэмы ацяплення. Сістэма, якая ажыццяўляе такое рэгуляванне, павінна быць аўтаматычнай, таму што “ручное” кіраванне не эфектыўнае.

Мэта ўкаранення аўтаматычных рэгулятараў:

– стварыць патрабуемую тэмпературу ўнутры жылых памяшканняў;

– не пераплачваць за лішнюю энергію;

– не парушаць параметры дагавора цеплазабеспячэння і, адпаведна, не плаціць штрафы за парушэнне рэжымаў цепласпажывання;

– падтрымліваць тэмпературны графік работы сістэмы ацяплення.

У канчатковым рахунку, камфортная тэмпература ў жылым памяшканні станоўча ўплывае на працаздольнасць і здароўе людзей, якія жывуць у ім, даўгавечнасць усяго памяшкання і таго, што там знаходзіцца.

Юрый ПАНАСЕНКА,
дзяржаўны інспектар Слонімскай раённай энергагазінспекцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!

Похожие публикации