Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь вызначае, што дзяржава абараняе жыццё чалавека ад любых супрацьпраўных замахаў, а таксама забяспечвае свабоду, недатыкальнасць і годнасць асобы.
Паводле артыкула 34 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, кожны грамадзянін мае права на абарону ад грамадска небяспечнага замаху. Гэта права належыць асобе незалежна ад магчымасці пазбегнуць замаху або звярнуцца па дапамогу да іншых асобаў ці органаў улады.
Не з’яўляецца злачынствам дзеянне, учыненае ў стане неабходнай абароны, гэта значыць, пры абароне жыцця, здароўя, правоў таго, хто абараняецца, ці іншай асобы, інтарэсаў грамадства або дзяржавы ад грамадска небяспечнага замаху шляхам нанясення шкоды агрэсару, калі пры гэтым не было дапушчана перавышэнне межаў неабходнай абароны.
Замах — гэта грамадска небяспечнае дзеянне, якое наносіць ці стварае рэальную пагрозу нанясення значнай шкоды праваахоўным інтарэсам асобы, грамадства або дзяржавы.
Як замах вызначаецца дзеянне, якое з’яўляецца грамадска небяспечным, наяўным, сапраўдным. Замах пагражае хуткім нанясеннем шкоды, што выклікае неабходнасць яго папярэджання з выкарыстаннем сілы да нападаючага. Калі ж нанясенне шкоды аддалена па часе ад моманту ўчынення агульнанебяспечнага дзеяння, і наносіць шкоду агрэсару немэтазгодна — права на неабходную абарону не ўзнікае. Не выклікае неабходнасці ў абароне і спыненне малазначных замахаў, калі дзеянне толькі фармальна ўтрымлівае прыкметы якога-небудзь злачынства, аднак заведама не можа нанесці значную шкоду ахоўваемым інтарэсам таго, хто бароніцца (напрыклад, крадзеж малакаштоўнай маёмасці).
Хто бароніцца, мае права самастойна вызначаць спосаб спынення замаху. Права на неабходную абарону ў роўнай ступені маюць усе людзі, незалежна ад сацыяльнага статусу, службовага стану, а таксама ад наяўнасці ў іх прафесійнай, спецыяльнай ці іншай падрыхтоўкі.
Абарона лічыцца адпаведнай небяспецы, калі нападаючаму нанесена шкода меншая, роўная, або крыху большая, чым тая, якую ён збіраўся нанесці ахвяры замаху. Дапусцімая ступень такой шкоды вызначаецца пры параўнанні характару і ступені цяжару фактычна нанесенай агрэсару шкоды з характарам і ступенню грамадскай бяспекі замаху, магчымасцю ахвяры абараніцца, абставінамі замаху і абароны.
Перавышэнне межаў неабходнай абароны — гэта наўмыснае без неабходнасці нанясенне агрэсару цяжкіх цялесных пашкоджанняў або прычыненне смерці, калі такая ступень абароны з’яўляецца відавочна празмернай і не адпавядае характару і ступені грамадскай бяспекі, абставінам замаху.
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць за забойства (артыкул 143) і наўмыснае цяжкае цялеснае пашкоджанне (артыкул 152), учыненыя пры перавышэнні межаў неабходнай абароны.
Нанясенне лёгкіх, менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў або маёмаснай шкоды пры абароне ад замаху не з’яўляецца перавышэннем межаў неабходнай абароны і не караецца крымінальнай адказнасцю.
А таму не давядзецца кампенсаваць шкоду, нанесеную агрэсару пры правамернай неабходнай абароне ад яго дзеянняў (артыкул 935 Грамадзянскага кодэкса рэспублікі Беларусь)
Г. ПРЭДКА,
загадчыца юрыдычнай кансультацыі Дзятлаўскага раёна