Такі заклік гучаў лейтматывам на працягу выступлення валанцёраў дабрачыннай місіі “Рука ў руцэ”, якія 3 снежня наведалі Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.
Зрабілі яны гэта, каб сустрэцца са сваімі добрымі сябрамі – наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” і выхаванцамі Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, іх бацькамі і педагогамі.
Некалькі гадоў запар, у снежні, валанцёры місіі наведваюць Дзятлаўшчыну, каб напярэдадні свята Нараджэння Хрыстовага падзяліцца дабрынёй, суперажываннем, святочным настроем з людзьмі, якія маюць у гэтым найбольшую патрэбу. Як зазначае дырэктар праекта “Рука ў руцэ” Анатоль Кушнар, падобныя сустрэчы ўдзельнікі місіі праводзяць па ўсёй Беларусі.
На гэты раз яны прывезлі дзятлаўчанам шмат цёплых песень і цікавую калядную пастаноўку, галоўны герой якой накіраваўся ў працяглае падарожжа. Вельмі добра, што ў дарогу з сабой ён захапіў надзейнага сябра і дарадцу – Компас. На шляху падарожнікаў сустрэлася шмат розных людзей. Кожны з іх імкнуўся навязаць героям сваю жыццёвую філасофію, але мудры Компас заклікаў свайго сябра быць уважлівым і не збочваць з дарогі дабра. І толькі дзякуючы гэтым парадам падарожнікі і іх новыя сябры трапілі ў біблейскую пячору, дзе сустрэліся з немаўляткам Ісусам. Спектакль чарговы раз нагадаў прысутным, што толькі нашы вера і дабрыня паказваюць правільную дарогу ў жыцці.
Напрыканцы сустрэчы валанцёры раздалі прысутным калядныя падарункі і паабяцалі абавязкова сустрэцца ў наступным годзе.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…
Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…
Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…
С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…
Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…
Выполнение регламентированного охвата прививками против гриппа населения Дятловского района в 2025 году в очередной раз…