У гарпасёлку Наваельня адбыўся святочны агеньчык, прысвечаны 30-годдзю стварэння арганізацыі таварыства інвалідаў і прымеркаваны да Дня інвалідаў.
Работнікі Наваельнянскага дома культуры – Галіна Сушко, Аляксандр Саалятэ, Таццяна Нагорная, Таццяна Загорцава – правялі цудоўную забаўляльную праграму. Госці мерапрыемства былі не проста гледачамі, але і ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах і музычных віктарынах, спявалі песні, танцавалі. Усе засталіся вельмі задаволеныя, цудоўна адпачылі, шчыра дзякавалі артыстам за такое душэўнае свята.
Лілія КАСПЕРАВА,
старшыня таварыства інвалідаў пасёлка Наваельня