Вось і падышоў да завяршэння летні адпачынак дзяцей з Данбаса, якія правялі яго весела і займальна ў санаторыі “Баравічок”. За гэты час яны атрымалі не толькі шмат уражанняў і эмоцый, але і прыемныя падарункі. У апошні дзень знаходжання на Дзятлаўшчыне з памятнымі сувенірамі да іх завіталі дырэктар КСУП “Хвінявічы” Мікалай Бубноўскі і эканаміст прадпрыемства Марыя Мірашнічэнка.
– Спадзяёмся, што адпачынак вам спадабаўся, вы набылі новых сяброў і будзеце яшчэ да нас прыязджаць, няхай нават не дзецьмі, а ўжо дарослымі. У Беларусі шмат месцаў, дзе можна адпачыць, даведацца нешта новае, пабачыць цікавае. Ведайце, што ў нас вам заўжды рады. Упэўнены, што вы будзеце жыць у сваёй краіне, пад мірным небам, вучыцца, развівацца. На памяць пра Беларусь хочам падарыць кожнаму з вас кнігу “Беларусь незнаёмая і дзіўная” і салодкія пачастункі, – звярнуліся госці да дзяцей.
Па-сапраўднаму шчыра хлопчыкі ідзяўчынкі дзякавалі за падарункі. Увогуле, яны падзяліліся, што ў захапленні ад Беларусі і адпачынку ў санаторыі. Тут яны пабывалі ўпершыню, але ніколі не забудуць, як гасцінна іх сустракалі, смачна кармілі, ладзілі забаўляльныя праграмы і экскурсіі. Асабліва запомніліся падарожжы ў Белавежскую пушчу, Мірскі замак, на ААТ “Молочный Мир”, дзе ацанілі гродзенскае марожанае.
– Проста не выказаць словамі, як нам усё спадабалася, мы адчулі настолькі цёплыя, сяброўскія адносіны, дзяцей акружылі клопатам і ўвагай. Вялікі дзякуй беларусам за іх гасціннасць і добрыя сэрцы, – падзяліўся сваімі ўражаннямі педагог Аляксандр Грышын, які суправаджаў дзяцей.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…