Не старэюць душой валанцёры

Зімовыя святы – напружаны час для валанцёраў: хочацца ўсюды паспець, не абмінуць увагай тых, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы.

Актывісты клуба “Нам гады не бяда”, які працуе ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дарэмна час не гублялі.

За плячыма наведвальнікаў клуба значны вопыт добрых спраў. На гэты раз валанцёры пастараліся зрабіць шмат віншавальных аўтарскіх паштовак, упрыгожылі да святаў памяшканні Цэнтра, арганізавалі тут куток “Зімовы настрой” з ёлкамі, свечкамі, анёламі. Аб’яднаўшыся з валанцёрамі Чырвонага Крыжа, падзяліліся святочным настроем з пацыентамі Казлоўшчынскага аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў, упрыгожыўшы іх пакоі. Не пакінулі без увагі жыхароў дома сумеснага самастойнага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў аграгарадка Гезгалы. Сюды завіталі разам з навучэнцамі мясцовай школы, прадстаўнікамі раённага савета ветэранаў, валанцёрамі Чырвонага Крыжа, Дзедам Марозам, Снягурачкай і падарункамі. Ладзілі канцэртную праграму, віншавалі са святамі.

Таксама наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Лідзію Белавус, якая жыве ў Гезгалах. Жанчына вельмі ўзрадавалася гасцям, шчыра дзякавала ім за віншаванні.

Наступнай добрай справай стаў удзел у пасяджэнні “Школы сацыяльнага работніка”, якое адбылося напярэдадні Новага года. Валанцёры клуба “Нам гады не бяда”, пераапрануўшыся ў Дзеда Мароза і Снягурачку, запрасілі сацработнікаў паўдзельнічаць у забаўляльных конкурсах, дарылі ім добры настрой і песні.

У касцюмах навагодніх герояў з віншаваннямі завіталі і ў Дзіцячы дом сямейнага тыпу Шэлегаў.

Галіна КАСЦЮК,
загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей ЦСАН Дзятлаўскага раёна

administrator

Recent Posts

Чем удивит Гродненщина на Дне белорусской письменности?

5–6 сентября в Костюковичах Могилевской области пройдет XXXIII День белорусской письменности. Гродненский регион примет активное…

2 секунды ago

ПРО:Безопасность. Почему у АПИ такой резкий звук?

Для полного понимая обратимся к физике. Уровень и частота звука, которыми характеризуется сработка прибора –…

56 минут ago

Молодой офицер на страже безопасности

Для лейтенанта внутренней службы Петра Тимохина работа в Дятловском райотделе МЧС – это не просто…

58 минут ago

В Гродненском районе егерь на охоте случайно застрелил знакомого

В Гродненском районе егерь на охоте случайно застрелил знакомого, сообщает БЕЛТА со ссылкой на Следственный…

1 час ago

Стоп: дзеці пераходзяць дарогу

У рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Увага – дзеці!”, якое праводзіцца з 25 жніўня па 5…

1 час ago

Пройдзе месячнік бяспекі працы

З 7 верасня па 7 кастрычніка ў мэтах недапушчэння гібелі людзей, захавання патрабаванняў аховы працы,…

2 часа ago