Сямейна-бытавыя канфлікты адносяцца да складаных сацыяльных праблем, бо дзейсныя меры іх прафілактыкі адсутнічаюць.

Большасць гвалтоўных злачынстваў у сям’і разглядаецца як выключна асабістая справа, таму многія факты не агучваюцца. Апошнім часам адзначаецца павышэнне ступені жорсткасці сямейных і бытавых злачынстваў і колькасці асобаў, якія ад іх пацярпелі. Найбольш распаўсюджанае бытавое злачынства – наўмыснае нанясенне лёгкай шкоды здароўю ці пабояў. Гэтыя справы адносяцца да катэгорыі прыватнага абвінавачвання, значыць, неабходны зварот пацярпелых з заявай у міліцыю. Аднак найчасцей пасля падачы такой заявы ім становіцца шкада сваіх крыўдзіцеляў, і вінаватыя пазбягаюць крымінальнай адказнасці ў сувязі з прымірэннем бакоў. Падобныя злачынствы небяспечныя яшчэ і тым, што церпяць ад іх, як правіла, дзеці, старыя, інваліды, жанчыны, якія не могуць сябе абараніць з-за залежнага стану ў сям’і.

Існуе шмат прыкладаў, калі аб узрастаючых варожых адносінах паміж роднымі, блізкімі і знаёмымі своечасовая інфармацыя ў праваахоўныя органы не паступае па маральных прычынах ці з-за ўпэўненасці пацярпелых у магчымасці пераадолець канфлікт самастойна.

Гвалтоўныя злачынствы ў сферы сямейна-бытавых адносінаў – гэта вынік такіх канфліктаў. Іх найбольш характэрныя матывы – асабістая непрыязнасць, якая вядзе да сварак і бойкаў, а таксама хуліганскія пабуджэнні і спадарожныя ім помста, рэўнасць, карыслівасць, зайздрасць.

Каб трагічных выпадкаў у сям’і не здарылася, неабходна своечасова звяртацца па дапамогу да праваахоўнікаў, што гарантуе своечасовае прыняцце мераў уздзеяння ў адносінах да сямейных агрэсараў.

Алена КУХАРЧЫК,
вядучы спецыяліст АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации