Categories: Падзеі

Не павінна быць забытых герояў

Я даўно ўсвядоміў, што кожны новы юбілей вызвалення нашай сінявокай Беларусі – красамоўнае сведчанне мужнасці і гераізму беларускага народа, відавочны і асэнсаваны гістарычны рух наперад, своесаблівы мост еднасці паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў.

Памяці як  нацыянальнай, усенароднай, так і памяці кожнага беларуса, бо Вялікая Айчынная вайна даўно прапісалася ў сэрцах удзячных нашчадкаў, дзяцей, унукаў і праўнукаў пераможцаў. Памяцьпра герояў, якіяцанойсвайгожыццязаплацілі за Перамогу, у беларусаўзакладзена на духоўнымузроўні.

Як добра, што ў нашай краіне праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі, актыўна праходзяць грамадска-культурныя акцыі “Дарогамі вызваліцеляў”. Гэта важная дата не проста частка гістарычнай храналогіі, гэта памяць пра мужнасць тых, хто падарыў нам шчаслівае жыццё пад блакітным небам.

Дарогі вызваліцеляў былі надзвычай складанымі, з крывёю, з жахамі смерці. Менавіта  23 верасня 1943 года савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі – раённы цэнтр Камарын тагачаснай  Палескай  вобласці. З гэтага дня  і пачаўся доўгі і цяжкі шлях выгнання  акупантаў з  бясстрашнай  беларускай зямлі.Аднак давызвалення апошняганаселенагапукта – Брэста – прайшоўамаль год. І, дарэчы, супрацьстаянне фашыстам яшчэ больш аб’яднала беларускі народ.

Вызваленне Беларусі – гэта адразу некалькі рашаючых наступальных аперацый, дзеянні шматлікіх падпольных груп, дзейнасць партызанскіх атрадаў, брыгад і злучэнняў.

Сёння нельга забываць, што вялікую  дапамогу войскам аказвалі не толькі партызаны, але і звычайныя жыхары, якія рамантавалі дарогі, аднаўлялі ўзарваныя масты, збіралі і рыхтавалі мясцовыя пераправачныя сродкі, паказвалі байцам зручныя месцы для перапраў і дзейнічалі ў якасці праваднікоў.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны сёння шырока раскрываецца ў СМІ, на радыё і тэлебачанні,на сайтах установаў адукацыі, культуры, прадпрыемстваў. У гарадах, пасёлках і вёсках Беларусі праходзяць вахты памяці, сустрэчы з ветэранамі, акцыі, літаратурныя чытанні, літаратурна-музычныя кампазіцыі, праводзяцца гадзіны памяці,тыдні  мужнасці і  славы.У бібліятэках праходзяць выставы, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення, актыўна праводзіцца
пошукавая і краязнаўчая работа па вывучэнні матэрыялаў аб загінуўшых воінах-земляках, занатоўваюцца  патрыятычныя матэрыялы  ў электронныя кнігі  “Жывая памяць пакаленняў”.Ладзяцца  экскурсійныя паездкі па  тэматычных маршрутах “Брэсцкая крэпасць-герой”, “Курган Славы”, “Буйніцкае поле”, “Лінія Сталіна”, “Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”. Дарэчы, у гэтым музеізахоўваюцца пажоўклыя ад часу газеты, лістоўкі, выдадзеныя ў той суровы час. Кожны, хто прыязджае сёння ў Мінск, проста абавязаны наведаць гэты велічны Музей.

Нам ніколі не трэба забываць, што пастаянна павінны добраўпарадкавацца памятныя мясціны, помнікі на малой радзіме. Нельга забываць, што ветэраны вайны, а іх ужо няшмат, жывуць побач з намі.Вельмі добра, што ў Беларусі пастаянна, а не толькі  ў юбілейны год  паляпшаюцца  ўмовы жыцця ветэранаў, адбываецца добраўпарадкаванне помнікаў,  салдацкіх пахаванняў.

На жаль, за апошнія гадыпрыкметнаскараціласяколькасцьветэранаўВялікайАйчыннай вайны.2018 год стаў вельмі драматычным: на пачатак студзеня іх было яшчэ 9030, на пачатак красавіка – 8412, на пачатак кастрычніка – 7457 чалавек. Давайце не забываць пра гэтыя сумныя лічбы. Не павінна быць забытых герояў.

Канстанцін КАРНЯЛЮК

administrator

Recent Posts

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

15 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

15 часов ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

16 часов ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

16 часов ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

17 часов ago

МФК «ФСК Дятлово» одержал победу в товарищеском матче и готовится к турниру «Соседи»

В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…

18 часов ago