З 11 мая па 1 чэрвеня ў раёне праходзіць прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных”, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Першы этап акцыі – з 11 па 15 мая. У гэты перыяд наведваюцца аб’екты з масавым знаходжаннем людзей. У актавай зале Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзеці, якія прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, разам з бацькамі прымуць удзел у мерапрыемстве па бяспецы жыццядзейнасці.

Другі этап акцыі – з 16 па 25 мая. Ратаўнікі наведаюць “Кабінет здаровага дзіцяці” райпаліклінікі, дзе з маладымі матулямі будуць праведзены прафілактычныя гутаркі аб недапушчэнні пакідання без нагляду малалетніх дзяцей.

Трэці этап акцыі – з 28 па 31 мая пройдзе ў шматдзетных сем’ях і дамах сямейнага тыпу.

Чацвёрты этап акцыі – 1 чэрвеня. Ён будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Правядзе яго Дзятлаўскі РАНС сумесна з Цэнтрам культуры і народнай творчасці, арганізацыяй ратавання на вадзе, добраахвотнай пажарнай арганізацыяй, Белдзяржстрахам.

Сяргей НОВІК,
старшы інжынер Дзятлаўскага РАНС

Стоит почитать:

Детская шалость с огнем привела к пожару в Волковысском районе

В Новогрудском районе во дворе частного дома утонул 2-летний ребенок

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации