Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне, на якім разглядалася пытанне аб пажарна-прафілактычнай рабоце, праведзенай аглядавымі камісіямі раёна з пачатку года. У ім прынялі ўдзел начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Міхальчанка, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык, члены рабочай групы.

Сяргей Казушчык паведаміў, што ў 2025 годзе на Дзятлаўшчыне зарэгістраваны чатыры пажары, адзін чалавек загінуў, выяўлены 22 узгаранні сухой расліннасці. З пачатку года работнікамі РАНС абследавана 1401 домаўладанне, у выніку накіраваны 63 інфармацыі суб’ектам прафілактыкі, 18 пісьмаў дзецям пажылых грамадзян, меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў жылым сектары прыменены да 42 чалавек.

– Што тычыцца наведвання жылля катэгарыраваных грамадзян, гэту работу неабходна выканаць у сціслы тэрмін, каб потым быў час на ліквідацыю выяўленых недахопаў, – адзначыў Вадзім Бялятка.

Старшыні сельвыканкамаў далі справаздачы па абследаванні домаўладанняў, якія стаяць на ўліку, агучылі пытанні, што ўзнікаюць на тэрыторыі сельскіх саветаў. Акрамя распаўсюджаных праблем, якія выяўляюцца, – няспраўная электраправодка, пячное ацяпленне, газавыя прыборы, – узнікае яшчэ адна: некаторыя грамадзяне не хочуць пускаць у дом членаў камісіі, размаўляць з імі. Як тут быць?

– На тое мы служачыя, і наша задача – пераканаць чалавека ў тым, што гэта патрэбна не толькі правяраючым, але і яму самому. Не ідзіце ўсёй камісіяй, няхай зойдзе хаця б адзін супрацоўнік і ацэніць стан домаўладання. Калі адмаўляюць катэгарычна, пакідаць іх па-за ўвагай нельга, трэба шукаць індывідуальны падыход, будзем падбіраць іншыя меры ўздзеяння, – запэўніў Вадзім Аляксандравіч.

Андрэй Міхальчанка адзначыў, што ў Дзятлаўскім раёне работа па прафілактыцы надзвычайных здарэнняў вядзецца, і станоўчыя вынікі адзначаюцца, падзякаваў за работу і выказаў спадзяванне, што ўзаемадзеянне суб’ектаў прафілактыкі будзе прыносіць плён, людзі будуць заўжды адчыняць дзверы, давяраць і чакаць дапамогі.

Напрыканцы пасяджэння Вадзім Бялятка нагадаў, што хутка пройдуць такія знакавыя мерапрыемствы, як свята 1 Мая, 80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Дзень Дзяржаўнага Сцяга, Герба і Гімна, папрасіў звярнуць увагу на навядзенне парадку на тэрыторыях сельскіх саветаў, стан помнікаў, якія там размешчаны.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#МЧС

Похожие публикации