У сакавіку на Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Выбіраем студатрад!”.
Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, гэты моладзевы праект павінен зацікавіць юнакоў і дзяўчат нашага раёна, якія мяркуюць правесці лета з карысцю. У іх з’явілася магчымасць ужо цяпер запісацца ў працоўныя атрады. У рамках праекта ва ўстановах адукацыі праходзяць сустрэчы, дзе старшакласнікам расказваюць аб працоўным семестры, праводзяць анкетаванне. Такім чынам маладыя людзі могуць заявіць аб сабе і трапіць у раённую базу даных па фарміраванні студэнцкіх атрадаў.
Плануецца, што на Дзятлаўшчыне гэтым летам сельскагаспадарчыя моладзевыя атрады будуць працаваць на відавой праполцы і жніве.
Раённы камітэт ГА “БРСМ” прапануе старшакласнікам і студэнтам, якія жадаюць папоўніць свой бюджэт і атрымаць практычныя навыкі ў рабоце, ужо падаваць заяўкі. Дасылаць іх можна на электронныя адрасы: drk-888@rambler.ru, brsm@dyatlovo.gov.by або запоўніць у штабе працоўных спраў па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18 (будынак райвыканкама), каб. 313 (трэці паверх). Тэлефоны для даведак: 2-52-63, 2-52-61.
Ірына СТЫРНІК
На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …
Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…
Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…
Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…