Згодна з рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама № 163 ад 20 сакавіка 2025 года з 24 сакавіка да 23 красавіка аб’яўлены месячнік па санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторый горада Дзятлава, гарадскіх пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў.

У гэты перыяд наводзіцца парадак у месцах агульнага карыстання, на тэрыторыях могілак, мемарыяльных комплексаў, воінскіх пахаванняў, а таксама на тэрыторыях, прылеглых да жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, рамонтна-механічных майстэрняў, установаў адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, культуры і аховы здароўя, ліквідацыі несанкцыянаваных звалак бытавога смецця.

Аргкамітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации