Напрыканцы лістапада на Дзятлаўшчыне прайшлі выбары дэпутатаў Моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў І сесіі ІV склікання.

Курыраваў раённую выбарчую кампанію Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.

Сярод кандыдатаў у дэпутаты Моладзевага парламента былі 10 навучэнцаў школ раёна, якія вызначыліся на акружных выбарах: Алена Ходар (Наваельнянская сярэдняя школа), Яўгенія Макарчук (Гезгалаўская сярэдняя школа), Вераніка Кашко (Дварэцкая сярэдняя школа), Алеся Верамейка (Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа), Уладзімір Ківуля (Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа), Лізавета Салата (сярэдняя школа №1 горада Дзятлава), Юлія Адамчык (сярэдняя школа №3 горада Дзятлава), Лізавета Панасюк (гімназія №1 горада Дзятлава), Андрэй Лішык (Казлоўшчынская сярэдняя школа), Кацярына Барысенка (Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа).

На выбарчых участках ва ўстановах адукацыі адзначалася актыўная яўка жадаючых аддаць свой голас за кандыдата, праграма якога найбольш спадабалася. Напрыклад, навучэнец гімназіі №1 горада Дзятлава Дзмітрый Кулеш расказаў, чаго чакае ад дэпутатаў Моладзевага парламента, якія будуць прадстаўляць наш раён.

– Я прыйшоў на выбары, каб прагаласаваць за чалавека, які займаецца актыўнай грамадскай дзейнасцю і зможа ўнесці новыя цікавыя ідэі не толькі ў справы Дзятлаўшчыны, але вобласці ў цэлым. Мяркую, кандыдат, за якога я аддаў свой голас, калі будзе абраны, зможа на абласным узроўні актуалізаваць ініцыятывы маладых жыхароў нашага раёна па добраўпарадкаванні горада і населеных пунктаў, актывізаваць валанцёрскі рух, згуртаваць моладзь для абароны навакольнага асяроддзя. Мне вельмі хочацца, каб наша малая радзіма была яшчэ больш прыгожай і прывабнай для гасцей.

Па выніках галасавання перамогу на выбарах атрымалі Юлія Адамчык, Алена Ходар, Лізавета Салата. З мінулага года ў складзе парламента засталася дзятлаўская актывістка Наталля Крывулька. Пажадаем ім выканаць свае перадвыбарныя абяцанні і лепшыя спадзяванні юных жыхароў нашага раёна ў час работы Моладзевага парламента ІV Склікання.

Ірына КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

1 Комментарий

  • Такие юные, а уже депутаты. Звучит-то как! 🙂

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации