Навошта патрэбна здаровае харчаванне?

Сфарміраваць у бацькоў выхаванцаў цікавасць да арганізацыі правільнага харчавання дапамог круглы стол “Правілы рацыянальнага харчавання”, які адбыўся ў Казлоўшчынскім дзіцячым садзе. Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі прафілактычнага праекта “Казлоўшчына – здаровы паселак” на 2025-2027 гады.  

Абмен думкамі пачаўся з інфармацыі медыцынскай сястры ўстановы дашкольнай адукацыі аб тым, што такое правільнае і здаровае харчаванне.

Доктар-гігіеніст Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вікторыя Старук расказала бацькам аб значэнні паўнавартаснага харчавання для фарміравання дзіцячага арганізма, інструктар-валеолаг Наталля Юрэня  –  пра шкоду цукру на арганізм не толькі дзяцей, але і дарослых.

Выхаванцы дзіцячага сада таксама прадэманстравалі сваё веданне прыказак і прымавак пра здаровае харчаванне, праспявалі пра яго песеньку. Бацькі былі прыемна здзіўлены, калі ўбачылі ў відэароліку, што дзеці любяць есці дома, у дзіцячай установе і якую ежу-фантазію яны хацелі, каб ім прыгатавалі ў садку.                      

Удзельнікі мерапрыемства актыўна дыскутавалі па розных пытаннях “круглага стала”, напрыканцы сустрэчы склалі рэцэпт збалансаванай салаты “Здароўе”, атрымалі памяткі “Пяць правіл правільнага харчавання”.

Іна ДЖУРАХАНАВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Казлоўшчынскага дзіцячага сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Прамая лінія

27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…

4 часа ago

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

19 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

20 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

21 час ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

23 часа ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

23 часа ago