Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Імянныя прыватызацыйныя чэкі “Маёмасць” – гэта дзяржаўныя каштоўныя паперы. Яны ўяўляюць сабой надрукаваныя на паперы бланкі (сертыфікаты) з выявай Мірскага замка і надпісам “Маёмасць”.

Заканадаўча былі вызначаны тэрміны іх афармлення і выдачы– да 31 снежня 1996 года і да 1 ліпеня 1997 года адпаведна. Магчыма некаторыя грамадзяне да цяперашняга часу не паспелі аформіць чэкі “Маёмасць”. Іх абмен на акцыі беларускіх прадпрыемстваў ідзе да гэтуль. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2022 года № 546 тэрмін звароту чэкаў “Маёмасць” падоўжаны па 31 снежня 2025 года.

Сёння чэкамі “Маёмасць” можна распарадзіцца наступным чынам:

– абмяняць іх на акцыі прадпрыемстваў праз адасобленыя падраздзяленні ААТ “ААБ Беларусбанк”;

– падарыць або завяшчаць блізкаму сваяку, каб ужо той, у сваю чаргу, мог абмяняць чэкі на акцыі.

Распарадзіцца чэкамі “Маёмасць” можа толькі іх уладальнік, пазначаны ў сертыфікаце. Пры абмене чэкаў на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права выкарыстоўваць чэкі, выдадзеныя ім асабіста, а таксама атрыманыя па дагаворах дарэння і (або) па спадчыне ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабкі, дзеда, бацькоў мужа ці жонкі) пры ўмове, што дорацца (атрымоўваюцца  ў спадчыну) толькі чэкі, выдадзеныя гэтым асобам, але ў суме не больш за 250 чэкаў “Маёмасць” на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі.

Калі вы страцілі сам сертыфікат, яго можна аднавіць, звярнуўшыся ў банк, паколькі даныя аб чэках і іх уладальніках захоўваюцца ў ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Для абмену чэкаў “Маёмасць” на акцыі прадпрыемстваў праз банк неабходна:

– прыйсці ў любое падраздзяленне банка, якое іх мяняе на акцыі паводле спісу прыватызуемых прадпрыемстваў, акцыі якіх абменьваюцца на чэкі “Маёмасць”. Удакладніць інфармацыю аб такіх падраздзяленнях можна на сайце ААТ “ААБ Беларусбанк” (https://belarusbank.by/ru/fizicheskim_licam/33357/28809/1776) або па тэлефоне 147;

– прад’явіць пашпарт (іншы дакумент, які сведчыць асобу) і чэкі (сертыфікаты “Маёмасць”);

– выбраць прадпрыемства са спісу, які можна папрасіць у работнікаў банка або скачаць з сайта ААТ “ААБ Беларусбанк” (https://belarusbank.by/ru/fizicheskim_licam/33357/28809/1776).

Інфармацыю, ці выплачвае прадпрыемства дывідэнды, можна даведацца на Адзіным партале фінансавага рынку (https://epfr.gov.by/organizations/).

Таксама варта памятаць, што абмен чэкаў “Маёмасць” прадугледжвае норму абмену: у большасці выпадкаў мяняюць адзін чэк на адну акцыю, але па некаторых прадпрыемствам за адну акцыю з вас возьмуць 3-4 чэкі, а то і больш;

– аформіць дакументы (дагавор, плацежнае даручэнне на пералічэнне чэкаў “Маёмасць”).

Праз некаторы час на ваш адрас прыйдзе выпіска па рахунку “дэпо”, якая пацвярджае наяўнасць у вас акцый.

Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам адпаведнага акцыянернага таварыства і згодна з заканадаўствам надзяляецца правам на ўдзел у кіраванні таварыствам, атрыманне інфармацыі аб дзейнасці прадпрыемства, а таксама продаж, дарэнне і атрыманне ў спадчыну акцый. Зрэшты, калі вас цікавяць грошы, вы можаце прадаць акцыі праз прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер у гандлёвай сістэме ААТ “Беларуская валютна-фондавая біржа”.

Аддзел эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#экономика

Похожие публикации