Навошта дзецям чытаць кнігі?

Кніга – гэта неад’емная частка выхавання.

З ранняга ўзросту дзяцей трэба далучаць да кнігі. Пакуль дзіця не навучылася чытаць само, важна бацькам не ўпусціць каштоўны час знаёміць яго з багатым духоўным светам кніг. Чытаць трэба разам: бярыце кнігу, сядайце побач і чытайце ўслых. Калі вы надаяце дзецям час для сямейнага чытання, то яны ўпэўнены, што вы іх любіце. Чытанне ўслых спрыяе развіццю ўвагі ў вашага дзіцяці. Вы ствараеце дзіўныя ўспаміны аб выдатных сямейных вечарах і цёплых стасунках.

Паважаныя бацькі! З дзяцінства прывівайце любоў да чытання! Няхай яна зараджаецца як неабходнасць, як запатрабаванне ў ежы і сне. Важна, каб падрастаючы чалавек з дапамогай блізкіх людзей і мудрай кнігі навучыўся адрозніваць дрэннае ад добрага, разумець сапраўдныя і лжывыя каштоўнасці. Рана ці позна вам абавязкова скажуць “дзякуй” за разумнае і выхаванае дзіця.

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы вельмі шмат цудоўных кніг, якія можна пачытаць дзецям.

Рэкамендацыі па выбары літаратуры:

Дзеці 2-3 гадоў любяць кнігі з буйнымі карцінкамі, ім лягчэй слухаць, калі  яны будуць разглядаць яркія карцінкі ў кнізе. Гэта выклікае ў іх непрыхаваную цікавасць, дазваляе ўбачыць і пазнаёміцца з героем казкі, развівае ўяўленне, узбагачае, спрыяе творчаму развіццю.Тут на дапамогу прыйдуць зборнікі серыі “Вялікая кніга для маленькіх”: “Бабуліны казкі”, “Мал, да удал”, “Любімыя казкі”, “Вясёлка-дуга”, “Казкі пра жывёл”, “Казкі аб цудах і чараўніках”; казкі “Калабок”, “Церамок”, “Рэпка”, “Воўк і сямёра казлянят”, “Курачка-раба”, “Тры мядзведзі”, “Маша і мядзведзь” і іншыя. На трэцім годзе жыцця слоўнікавы запас дзіцяці павялічваецца і яму ўжо можна чытаць вершы дзіцячых аўтараў Агніі Барто, Зінаіды Аляксандравай.

З 4-5 гадоў патрэбна ўжо вучыць пераказваць кароткія тэксты казак і завучваць вершы. У гэтым узросце неабходна знаёміць з казкамі замежных аўтараў, з творчасцю Карнея Чукоўскага, з апавяданнямі пра жывёл, прыроду, узаемаадносіны жывёл паміж сабой і з чалавекам Віталя Біянкі, Міхаіла Прышвіна, Мікалая Сладкова. У бібліятэцы ёсць зборнік Святланы Фадзеевай “Зайчаня, медзведзяня і львяня баяцца быць сабой, ці навошта чытаць кніжкі?” і ўключае ў сябе тры асобныя гісторыі, якія працягваюць цыкл казак пра дзіцячыя страхі і спосабы іх пераадолення.

Для дзяцей 6-7 гадоў да казак можна яшчэ дадаць творы Эдуарда Успенскага, смешныя апавяданні Мікалая Носава, Ірыны Токаравай серыі “Шафа”: “Прыгоды Мыла і яго сяброў”, “Прыгоды Нітак, Іголак і іх сяброў”, “Прыгоды Посуду”, “Прыгоды Інструментаў” і яшчэ шмат іншых твораў нашага беларускага аўтара. Бо дзеці самі ўжо чытаюць, ім неабходны яркія кнігі з буйным шрыфтам і мноствам прыгожых карцінак. Сюжэт кнігі мусіць быць цікавым, каб, пачаўшы, абавязкова хацелася дачытаць да канца. Кніга ў такім узросце павінна прыносіць задавальненне. Калі ў творы ёсць дыялогі, можна пачытаць з дзіцем па ролях, тым самым даставіце сабе і яму задавальненне ад сумесна прачытанай кнігі. Пасля абмяркуйце прачытанае: як паводзілі сябе героі, хто дрэнны, хто станоўчы персанаж?

Чакаем вас у бібліятэцы разам з вашымі дзецьмі!

Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

22 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago