Падзеі
1 min read
737

Навіны тыдня

15 июля, 2015
0

БЕЛАРУСЬ У ФАРМАЦЕ ШАНХАЙСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ СУПРАЦОЎНІЦТВА

“Мы вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва. Для нас цікавыя праекты ў сферыах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, транспарту і камунікацый, тэлекамунікацый і шэрагу іншых праектаў. Мы маем намер і гатовы ўнесці свой уклад у развіццё і станаўленне гэтай арганізацыі”, — адзначыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Ён выказаў упэўненасць, што ўдзел Беларусі будзе выгадным для ШАС, а атрыманы статус наглядальніка прадстаўляе Беларусі магчымасць для больш актыўнага ўдзелу ў арганізацыі.

 

НОВЫЯ ПРАВІЛЫ БЫТАВОГА АБСЛУГОЎВАННЯ

У Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы бытавога абслугоўвання спажыўцоў

Новая рэдакцыя правілаў бытавога абслугоўвання спажыўцоў адлюстроўвае рэальныя патрабаванні да прадастаўлення кожнай з бытавых паслугаў. Акрамя таго, яна дапаўняецца новымі главамі, якімі, у прыватнасці, замацаваны асаблівасці аказання бытавых паслугаў сельскім комплексным прыёмным пунктам па прыёме заказаў на бытавыя паслугі, а таксама па падарункавых сертыфікатах, абанементах. Дакументам рэгулююцца адносіны паміж выканаўцамі і спажыўцамі ў сферы бытавога абслугоўвання. Правілы абавязковыя для выканання ўсімі суб’ектамі, якія аказваюць бытавыя паслугі. Невыкананне іх палажэнняў вядзе да адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай артыкулам 12.17 “Парушэнне правілпў гандлю і аказання паслугаў насельніцтву” Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

ПРАЙШЛІ “ПРАМЫЯ ЛІНІІ”

Колькасць зваротаў грамадзян на “Прамыя тэлефонныя лініі” з удзелам кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама зменшылася ў разы.

Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, які адказаў на пытанні жыхароў Гродзеншчыны ў час суботняй “Прамой лініі”.

Па яго словах, за паўгоддзе кіраўнікі адказалі на 340 пытанняў і амаль на 2 тысячы — прадстаўнікі ўпраўленняў аблвыканкама. Колькасць такіх зваротаў у другім квартале зменшылася ў 6 разоў у параўнанні з першым кварталам. Гэта значыць, што ўлады на месцах прымаюць меры. Многія пытанні вырашаюцца не толькі ў ходзе “Прамых тэлефонных ліній”, але і на асабістых прыёмах грамадзян.

 

СТВАРЭННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДУКАЦЫЙНАГА АГЕНЦТВА

Нацыянальнае адукацыйнае агенцтва плануецца стварыць у Беларусі. Аб гэтым паведаміў на семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў Беларусі, які праходзіць у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

“Мы лічым неабходным актывізаваць палітыку па прыцягненні ў Беларусь абітурыентаў з іншых краінаў”, — сказаў міністр. Цяпер у Беларусі вучацца больш за 18 тысяч замежных студэнтаў. Універсітэты Беларусі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінадукацыі, супрацоўнічаюць з навуковымі арганізацыямі больш за 65 краінамі свету ў рамках 1,4 тысячы дагавораў. Найбольш буйнымі навуковымі партнёрамі ВНУ з’яўляюцца Расія, Украіна, Кітай і Польшча.

 

СТОКАВЫ КІРМАШ ПРОЙДЗЕ Ў МІНСКУ

Трэці спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў адбудзецца каля Палаца спорту 8-9 жніўня.

На кірмашы са скідкамі да 70 працэнтаў можна будзе набыць швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя тавары, коўдры, пледы, абутак для ўсёй сям’і, а таксама прадукцыю грамадскага харчавання.

На двух папярэдніх кірмашах павышаным попытам у пакупнікоў карысталіся швейныя вырабы прадпрыемстваў “Купалінка”, “Алеся”, “Світанак”, “Элема”, “Галантэя”, “БелКрэда”, “Калінка”, “Беларускі Цэнтр Моды”.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации