Categories: Падзеі

Навіны тыдня

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ЎСКЛАЎ ВЯНОК ДА МАНУМЕНТА ПЕРАМОГІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны, свяшчэннаслужыцелі, дыпламаты. Яны таксама ўсклалі да падножжа манумента кветкі і вянкі. Прысутныя на плошчы Перамогі ўшанавалі мінутай маўчання памяць загінулых. Пасля выканання Дзяржаўнага гімна па плошчы ўрачыстым маршам прайшла зводная рота і аркестр ганаровай варты камендатуры Узброеных Сіл.

Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з кіраўнікамі дыпламатычных місій, цёпла прывітаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

 

СВЯТКАВАННЕ ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ НА ГРОДЗЕНШЧЫНЕ

Звесткі аб васьмі жыхарах Прынямоння занесены ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Цырымонія ўручэння ім адпаведных пасведчанняў адбылася ў абласным драматычным тэатры на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці.

Адзін з сапраўдных прафесіяналаў, якіх ушаноўвалі на Гродзеншчыне, — загадчык кафедры агульнай хірургіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Пётр Гарэлік. У яго шматгадовай практыцы — сотні розных аперацый. У Кнігу славы Гродзенскай вобласці занесены таксама звесткі пра Героя Сацыялістычнай Працы, былога старшыню калгаса на Іўеўшчыне Уладзіміра Баума (цяпер гаспадарка носіць яго імя), прадаўца Раісу Бубешку з Мастоўскага раёна, старшыню Іўеўскага раённага савета ветэранаў Аляксея Гончанку, дырэктара філіяла “Жалудоцкі агракомплекс” ААТ “Агракамбінат Скідальскі” Станіслава Гузеня, старшыню СВК імя Варанецкага Бераставіцкага раёна Іосіфа Коласа, генеральнага дырэктара прадпрыемства “Леор Пластык” (Навагрудскі раён) Барыса Кроціна, былога старшыню калгаса (цяпер — СВК “Міжэвічы” Слонімскага раёна) Эдуарда Арочку.

А прафесійныя і грамадскія заслугі яшчэ 25 чалавек былі адзначылі на мітынгу з нагоды Дня Незалежнасці. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў уручыў ім дыпломы аб прысваенні звання “Чалавек года Гродзеншчыны” і прэміі. У вобласці гэта стала ўжо добрай традыцыяй.

 

ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРЭЗІДЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ

У Беларусі будуць створаны ўсе ўмовы для дэмакратычных і адкрытых выбараў. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.

Ён звярнуў увагу, што пры выбары часу правядзення выбараў у парламенце кіраваліся двума крытэрыямі — каб дата адпавядала Канстытуцыі Беларусі і была зручная для насельніцтва. «Якраз дата 11 кастрычніка падабрана ўдачна: да гэтага часу ўжо ў асноўным адпускная кампанія завершана, студэнты знаходзяцца ў аўдыторыях, сельгасработы скончаны», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў, што назіраць за выбарамі запрашаюцца міжнародныя арганізацыі — БДІПЧ АБСЕ, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы, Парламенцкая асамблея АБСЕ, Міжпарламенцкая асамблея СНД, некаторыя іншыя арганізацыі. Прэзідэнтам дадзена даручэнне запрасіць усіх, хто выказаў жаданне ўдзельнічаць у гэтым працэсе», — адзначыў ён.

БелТА

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

12 минут ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

22 минуты ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

2 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

2 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago