Навіны бібліятэкі. Займальнае падарожжа з кнігай

З надыходам вясновых канікулаў адкрываецца Тыдзень дзіцячай кнігі – мерапрыемства, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць чытаць.

У першы дзень Тыдня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі прайшло свята “З кнігай свет дабрэйшы і ярчэйшы”, удзельнікамі якога сталі наведвальнікі выхаваўча-аздараўленчага лагера “Эрудыт”, які працуе на базе гімназіі № 1 горада Дзятлава. Дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках выданняў разам з героямі казак: каралевай Кнігай, Бабай Ягой, Айбалітам. Актыўна прымалі ўдзел у розных гульнях і конкурсах, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, адгадвалі загадкі і ўспаміналі любімых персанажаў з прачытаных кніг.

У час бібліятэчнага ўрока “Увесь свет у адной кнізе” дзеці даведаліся, што ў кожнай  кнізе існуюць свае сакрэты, пазнаёміліся з яе элементамі: вокладкай, тытульным лістом, анатацыяй, прадмовай і зместам. Адкрылі для сябе такія новыя тэрміны, як “прадмова” і “пасляслоўе”, навучыліся карыстацца анатацыяй і зместам.

Таксама ў рамках свята кожны жадаючы змог прыняць удзел у ВООК-сэлфі “Мой партрэт з любімай кнігай”. Свята завяршылася вясёлымі танцамі з літаратурнымі героямі, дружнай фотасесіяй.

Святлана МАГЕРА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#библиотека #книги

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

59 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago