Навіны бібліятэкі. У народзе кажуць…

Прыярытэтным  кірункам дзейнасці Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання з’яўляецца краязнаўчая работа.

Аднымі з найбольш важных элементаўгісторыка-культурнай спадчыны нашага народа з’яўляюцца легенды і паданні. Гэта не толькі цікавыя гісторыі, але і частка нашай спадчыны, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне і дапамагае даведацца пра жыццё продкаў, іх вераванні, традыцыі і звычаі.

Старажылы Дварца  з вуснаў у вусны перадаюць легенду пра Белага вершніка. Звалі яго Янам. Ён быў магутным і непераможным. Калі сюды прыходзілі ворагі, вылятаў з мячом на белым кані ім насустрач і выклікаў на бой самага смелага. Перамога была заўсёды за Янам. Людзі верылі, што ў Дварцы жыў сам Юрый, непераможны Георгій.

З гэтай мясцовасцю звязана і легенда пра самотнага анёла. Расказваюць, што такая гісторыя адбылася пасля Вялікай Айчыннай вайны. Знайшліся два юнакі, якія вырашылі скінуць фігуру анёла з пастамента. Назаўтра хлопцы ўбачылі, што ён зноў стаіць на сваім месцы. Палічылі, што гэта зрабіў хтосьці з мясцовых жыхароў. Зноў скінуўшы анёла, вырашылі падпільнаваць, што будзе далей. Схаваўшыся непадалёку, нічога падазронага не пачулі, навокал была цішыня.Калі развіднела, убачылі, што анёлузвышаецца на пастаменце. Старыялюдзі казалі, што гэта ён сам сябе ратуе. А яшчэ ў народзе мяркуюць, што на Каляды анёл тройчы аблятае вёску, ахоўваючы яе.

Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскайбібліятэкісямейнага чытання

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

17 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

19 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

19 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

2 дня ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

2 дня ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

2 дня ago