У Дзятлаўскім раёне прайшоў раённы семінар-практыкум загадчыкаў і спецыялістаў установаў культуры клубнага тыпу “Традыцыйнае ткацтва як від майстэрства ў клубных установах раёна”.

Ткацтва – адно з самых даўніх і распаўсюджаных у Беларусі народных рамёстваў. Кожны ўзор на вырабах нібы зашыфраванае пасланне продкаў, бо кожны сімвал мае асаблівае, нават сакральнае значэнне.

На Дзятлаўшчыне гэты від майстэрства быў добра развіты, амаль у кожнай хаце стаялі кросны. Яшчэ нядаўна ўменне ткаць было абавязкам для кожнай сялянкі, і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчына рабіла сама.

На семінар з’ехаліся ўсе зацікаўленыя спецыялісты раёна, быў запрошаны народны фальклорны гурт вёскі Погіры, майстрыха па ткацтве Людміла Шапель з вескі Белякі. Дарэчы сказаць, менавіта яна падарыла свой ткацкі станок аддзелу традыцыйнага мастацтва і рамёстваў.

Перад пачаткам мерапрыемства была праведзена падрыхтоўка ткацкага станка да работы, яго патрэбна было скласці, дапамагла ў гэтым ткачыха Валянціна Сільвановіч з Лідскага раённага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына”.

У час семінара наведалі выставу “Таленты дзятлаўскай зямлі” (ДУ “Дзятлаўскі краязнаўчы музей”), дзе пазнаёміліся з творчасцю мясцовых майстроў. Потым пераехалі ў аграгарадок Гезгалы ў аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў.

На парозе Гезгалаўскага дома культуры гасцінна сустрэлі калегі ў саматканых касцюмах,з лагоднай усмешкай на твары запрасілі ў этнаграфічны пакой, дзе ўтульна размясціўся ткацкі станок. Мы апынуліся ў казачным куточку, адкуль веяла народнымі традыцыямі, хатнімі бабулінымі  ўспамінамі. У цэнтры пакоя, як гаспадар, стаіць ткацкі станок, вакол размешчана калекцыя посцілак, радзюжак, тканых ручнікоў, абрусаў, адзенне, узоры тканіны, паясы.Вядучыя Вольга Аўсянік і Вольга Барабан расказалі, адкуль пайшло ткацтва, запрасілі перанесціся на вячоркі, дзе круціўся калаўрот Марыны Лотыш, ткаліся паясы Валянціны Гнаінскай, гучалі народныя песні ў выкананні народнага фальклорнага гурта вёскі Погіры. Затым далі слова Людміле Шапель, яна парадавалася, што яе кросны ажылі, расказала пра віды ткацтва, як вырабляецца кужэльная тканіна і якімі фарбамі карысталіся для афарбоўкі нітак. Яна села за кросны і як удалая майстрыха паказала майстар-клас па ткацтве, а на развітанне і песню заспявала.

Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца аддзела метадычнай работы раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее
#нашалепшае

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago