Навіны бібліятэкі. У цэнтры ўвагі – людзі “мудрага ўзросту”

Павышэнне прававой культуры насельніцтва з’яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў работы Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. З гэтай мэтай створаны публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ).

У сваёй рабоце ПЦПІ арыентуюцца на абслугоўванне той часткі насельніцтва, для якой праблема доступу да неабходнай інфармацыі стаіць асабліва востра.  Да гэтай катэгорыі ў першую чаргу адносяцца людзі “мудрага ўзросту”.

Пенсіянеры – дастаткова безабаронная катэгорыя грамадзян, паколькі большасць з іх ужо не працуе і жыве выключна на сваю пенсію. Для іх у нашай краіне прадугледжаны пэўны спектр ільгот. Гэта можа быць як вызваленне ад нейкіх абавязковых плацяжоў, так і матэрыяльная дапамога. Атрымаць хуткі доступ да афіцыйнай прававой інфармацыі і навін заканадаўства можна праз інфармацыйна-пошукавую сістэму “ЭТАЛОН-ONLINE”.

Таксама для гэтай катэгорыі грамадзян праводзяцца мерапрыемствы па прававой асвеце, адно з такіх прайшло ў снежні. Для чытачоў бібліобуса, большасць якіх пенсіянеры, да Сусветнага дня правоў чалавека адбыўся агляд прэсы “Прававая абарона пенсіянераў на старонках перыядычных выданняў”. Бібліятэкар пазнаёміла іх з выданнямі “Я на пенсии”, “Сваты”, “1000 советов” і іншымі, у якіх вядуцца прававыя рубрыкі, дзе на пытанні адказвае юрыст. Таксама яны прагледзелі папку “Матэрыялы сацыяльнага зместу”, дзе знаходзіцца інфармацыя аб арганізацыях, у якія яны могуць звярнуцца па дапамогу, і афіцыйныя дакументы па сацыяльнай абароне.

Марына КРУПІЦА, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В Беларуси накопали более 500 тыс. тонн сахарной свеклы

Сахарная свекла в Беларуси убрана с 12% площадей, картофель - с 8%. Об этом БЕЛТА…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

3 часа ago

«Картофельный бум» приглашает гостей в Гезгалы!

Главный осенний праздник вкуса, веселья и белорусского гостеприимства уже близко!  Щедрая белорусская земля и талантливые…

3 часа ago

Прастора натхнення і сувязі пакаленняў

Сучасная бібліятэка сёння – гэта не толькі месца, дзе захоўваецца літаратура ці выдаюцца кнігі. Гэта…

4 часа ago

В учреждениях образования стартовали «Уроки безопасности»

С 1 по 30 сентября дятловские спасатели проведут для учащихся учреждений образования «Уроки безопасности». Главная…

13 часов ago

Родныя краявіды натхняюць на творчасць

Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…

21 час ago